Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Закон'
с. до 00 л.с. (свыше │ │ │ │ │110,33 кВт до 147,1 кВт) │ │ │ │ │включительно │ 30│ 0│ 10│ ├ ┼ ┼ ┼ ┤ │свыше 00 л....полностью>>
'Автореферат'
Защита состоится 24 декабря 2010 г. в 14 часов на заседании диссертационного совета Д 212.297.02 при Череповецком государственном университете по адр...полностью>>
'Конспект'
Метою викладання курсу “Корпоративне управління” є надання комплексу знань економіко-правового характеру про особливості взаємовідносин між учасникам...полностью>>
'Образовательный стандарт'
1.1. Настоящий федеральный государственный образовательный стандарт среднего профессионального образования (далее – ФГОС СПО) представляет собой сово...полностью>>

Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

Аналіз работы школы за 2010/2011 навучальны год

У 2010/2011 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2010 года налічвалася 159 вучняў. У 2010/2011 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 18 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту праверкі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (на 01.09.2010 года 179 вучні), ахоплены навучаннем. З іх вучацца ў СПЛ – 16 вучняў, у другіх школах раёна: СШ №3 г.Клецка – 2 вучні, СШ №2 г.Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым ліцэі – 1 вучань.

На працягу 2010/2011 навучальнага года выбылі са школы 14 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 2 класа – 2 вучні, 1 класа – 2 вучні, з 5 класа – 1 вучань, з 6 класа – 3 вучні, з 7 класа – 2 вучні, з 8 класа – 2 вучні, з 9 класа – 2 вучні.

На працягу 2010/2011 навучальнага года прыбылі ў школу 15 вучняў, у тым ліку ў 1 клас – 2 вучні, у 2 клас – 2 вучні, у 4 клас – 1 вучань, у 5 клас – 3 вучні, у 6 клас – 2 вучні, у 7 клас – 2 вучні, у 8 клас – 1 вучань, у 9 клас – 1 вучань, у 11 клас – 1 вучань .

Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма.

У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, Клецкага дзіцячага дома і Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах. Па розных прычынах не працуе 5% бацькоў; 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 39% вучняў пражываюць у вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы.

Школа працуе згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага распарадку. Распрацаваны лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2011-2015 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца на нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняецца адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 30.08.2010г.

Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі.

Па стану здароўя 20 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, што складае 12,8%, 120 (76,9%) - да 2 групы, 15 (9,6%) чалавек да 3 групы, да 4 групы адносіцца 1 вучань. Сярод захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2009 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2009 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2009 год - 23). У 2010 годзе знізіўся лік захворванняў сярод школьнікаў у 2 разы: у 2009 годзе яна склала 938,9 выпадкаў на 1000 школьнікаў, у 2010 годзе – 491,0. Найбольшы ўдзельны вес складае захворванне грыпам і вострай рэспіратыўнай віруснай інфекцыі (47 выпадкаў). Інфекцыйныя захворванні за апошнія два гады не рэгістрыраваліся.

Групы па фізкультуры размеркаваны наступным чынам:

СМГ наведваюць 16 вучняў, у асноўнай групе займаецца 115 вучняў, у падрыхтоўчай - 28. У 2010 годзе годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 68, у 2009 – 65, у 2008 годзе -43.

Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2010/2011 навучальным годзе складае 9,6 дзён, у тым ліку па хваробе 9,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам.

Для папярэджвання захворвання праводзяцца наступныя мерапрыемствы:

  • рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;

  • С-вітамінізацыя;

  • правільны падбор мэблі;

  • рухомыя перапынкі;

  • гімнастыка для вачэй у час урока;

  • праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.

  • арганізавана работа па правядзенню заняткаў на базе ФАКА з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў.

У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, а таксама за мяжой, 2 вучні аздараўляліся ў санаторыях.

Навучальны год

Усяго дзяцей

% аздараўлення ад агульнай колькасці вучняў

2007/2008

232

79%

2008/2009

210

84%

2009/2010

189

82%

2010/2011

159

72%

У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання.

Педагагічны працэс здзяйсняецца 27 педагогамі. 6 (22,2%) педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 педагогаў (44,4%) – першую катэгорыю, 4 (14,8%) - другую катэгорыю, 5 (18,6%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 21 педагагічны работнік (78%), сярэдняй спецыяльнай – 6 (22%). З іх 2 педагогі навучаюцца завочна. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 39 гадоў.

На першай ступені навучання (1-4кл.) займалася 24 вучняў. На прадуктыўным узроўні займалася -4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-прадуктыўным - 4 вучні (30,7%), на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным - 5 вучняў (38,6%).

Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей ” і “Мая Айчына”.

На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 111 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:

  • закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;

  • стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе.

З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, інфарматыцы ў 6 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, “Юны карэспандэнт” ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе.

На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 25 вучняў, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу:

- дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці.

Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, нямецкай мове, хіміі ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Асновы журналістыкі” ў 11 класе. На высокім узроўні навучалася 3 вучні, на дастатковым - 8, на сярэднім - 8, здавальняючым - 6.

Вынікі 2010/2011 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі

Навучальны год

Усяго

атэставана

На 9 – 10

%

На 8-10

%

На 6 – 10

%

На 1-2

%

2004/2005

263

4%

10%

47%

-

2005/2006

241

4%

11%

45%

-

2006/2007

232

5%

11%

44%

-

2007/2008

224

4%

6%

36%

-

2008/2009

210

9%

9,7%

43,6%

-

2009/2010

189

4,4%

13,6%

34,5%

-

2010/2011

159

3,4%

17%

25,9%

-

Аналіз колькасці выдатнікаў

Вучэбныя гады

1 ступень

2 ступень

3 ступень

Па школе

2005/2006

3 – 8,5%

4 – 2,5%

1 – 4%

8 – 4%

2006/2007

2 – 14%

4 – 3,6%

1 – 5%

7 – 5,5%

2007/2008

3- 7,8%

5 – 3%

2- 2,8%

10 - 4 %

2008/2009

2- 4%

3 - 2%

3- 8,9%

8 - 3,2%

2009/2010

1 – 3,8%

3 – 2,9%

4 – 10%

8 – 4,4%

2010/2011

1 - 7,6%

1 – 1,3%

3 – 3,4%

5 – 12%

Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па класах за навучальны год наступныя:

Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:

Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.

Сярэдні бал вучняў школы

Год

1-я ступень

2-я ступень

3-я ступень

Па школе

Па раёне

2004/2005

6

5,8

5,7

5,8

6,4

2005/2006

6,1

5,7

6,9

6,2

6,3

2006/2007

6

5,5

7,1

6,1

6,4

2007/2008

6,2

5,3

7,2

6,1

6,3

2008/2009

7,1

5,4

6,5

6,3

6,5

2009/2010

6,8

5,9

6,9

6,4

6,5

2010/2011

6,8

5,7

7,65

6,45

6,6

Сярэдні бал па школе 6,5, што на 0,1 балы вышэй за мінулагодні паказчык.

Скарацілася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10”, а таксама выдатнікаў. Значыць, неабходна ўзяць на кантроль работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.



Скачать документ

Похожие документы:

  1. Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны год

    Документ
    У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2009 года налічвалася 189 вучняў.
  2. План работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год

    Документ
    Дзейнасць педагагічнага калектыву ў 2010-2011 навучальным годзе была скіравана на стабільнае функцыянаванне ўстановы і яе паслядоўнае развіццё. Гэта адбывалася за кошт стварэння адзінай адукацыйнай прасторы школы, рэалізацыі спалучэння
  3. План работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Міхалішкаўскай сш на 2010-2011 нав год. Тэма

    Документ
    1.Развіццё асобы дзіцяці, яго здольнасцей, матывацыі навучання і вучэбнай дзейнасці праз выкарыстанне гульнявой тэхналогіі ў працэсе навучання і выхавання;
  4. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №15 "Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі", "закон

    Закон
    Школа ў 2010/2011 навучальным годзе працавала згодна патрабаванняў нарматыўна-прававых дакументаў: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 “Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, “Закон аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Закон аб адукацыі
  5. К. С. Фарыно 2011 г. Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» І «Беларуская літаратура» ў 2011/2012 навучальным годзе Асноўнымі мэтамі І задача

    Задача
    – засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс),

Другие похожие документы..