Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Документ'
Пенсионный фонд Российской Федерации в настоящее время производит традиционную ежегодную рассылку извещений. Их получат россияне, у которых формирует...полностью>>
'Документ'
http: www.rost.ru - Приоритетные национальные проекты: сайт Совета при Президенте Россиийской Федерации по реализации приоритетных национальных проект...полностью>>
'Документ'
Публикации на темы культуры, литературы, истории в газетах «Дзеркало тижня», «Дзеркало тижня», «День», «Літературна Україна », «Високий замок» «Украї...полностью>>
'Кодекс'
Кодекс этики аудиторов России: значение, место в системе регулирования аудиторской деятельности, порядок принятия. Обязательность применения аудитора...полностью>>

Спецыяльнасць

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ»

ТЭАТРАЛЬНЫ ФАКУЛЬТЭТ

і

ФАКУЛЬТЭТ ЭКРАННЫХ МАСТАЦТВАЎ

ПРАГРАМА, ПАТРАБАВАННІ

ДА  ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

І  КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

РАБОТ АБІТУРЫЕНТАЎ

Мінск

2010

Спецыяльнасць

«АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА»

накірунак

«Акцёрскае мастацтва

(драматычны тэатр і кіно)»

(дзённая і завочная формы навучання)

Агульныя патрабаванні

Праграма ўступных іспытаў на спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» скіравана на выяўленне ў абітурыентаў акцёрскіх дадзеных і здольнасцей да авалодання прафесіяй акцёра, ведаў і ўменняў па асноўных профільных аспектах (дысцыплінах) акцёрскага мастацтва: майстэрству акцёра, сцэнічнай мове, сцэнічнай пластыцы і вакале.

Спецыфічнымі ўмовамі правядзення ўступных іспытаў з‘яўляецца папярэдні адбор абітурыентаў да ўдзелу ў іх, які ажыццяўляе спецыяльна створаная адборачная камісія. Камісія выяўляе ў абітурыентаў неабходны мінімум акцёрскіх дадзеных і здольнасцей.

Агульныя адборачныя параметры для абітурыентаў, дапускаемых да ўступных іспытаў:

  • адсутнасць фізічных заганаў (дэфектаў);

  • наяўнасць выразных знешніх дадзеных;

  • наяўнасць патрэбных галасавых і моўных дадзеных;

  • адсутнасць моўных заганаў (дэфектаў).

Праграма ўступных іспытаў

Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:

1 этап — сцэнічная мова і вакал;
2 этап — сцэнічная пластыка;
3 этап — майстэрства акцёра.

Дыферэнцыяцыя ўступных іспытаў паводле профільных дысцыплінаў спецыяльнасці (майстэрства акцёра, сцэнічная мова і вакал, сцэнічная пластыка) мае ўмоўны характар. Іспыты на кожным этапе не пераследуюць выяўленне адназначна толькі профільных якасцей. Спецыяльныя магчымасці (уменне выразна чытаць, спяваць, рухацца танцаваць) ацэньваюцца ў кантэксце валодання асноўнай прафесійнай якасцю — здольнасцю да ўзнаўлення мадэляў паводзін чалавека ў прапануемых абставінах, гэта значыць, акцёрскім майстэрствам. На кожным з этапаў асноўная ўвага надаецца выяўленню найбольш агульных, неабходных для прафесіі акцёра псіхафізічных і інтэлектуальных якасцей і здольнасцей.

Прыёмныя патрабаванні
1 этап — сцэнічная мова і вакал:

абітурыент выконвае (чытае па памяці) папярэдне падрыхтаваныя (як мінімум чатыры) літаратурныя творы: верш, маналог, урывак з прозы, байку. Творы павінны быць выбраны асэнсавана, выконваць іх належыць эмацыянальна, адпаведна стылю, жанру.

2 этап — сцэнічная пластыка:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны танцавальны эцюд, а таксама пластычныя элементы і практыкаванні, зададзеныя экзаменацыйнай камісіяй.

Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў дазваляе ацаніць пластычныя і фізічныя дадзеныя абітурыента (прапарцыянальнасць целаскладу, правільнасць паставы, выверанасць ног, устойліваць ног, пад‘ём стапы (яе энергічнасць і гнуткасць), гнуткасць цела, устойлівасць цела (апломб). Пластычныя здольнасці абітурыента вызначаюцца паводле характару выканання танцавальных крокаў, скокаў, рухальнай і музычна-рытмічнай каардынацыі рук.

3 этап — майстэрства акцёра:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны драматычны эцюд і эцюд, зададзены экзаменацыйнай камісіяй. Дзеля выяўлення ў абітурыента здольнасцей успрымаць, ацэньваць і лагічна і мэтанакіравана дзейнічаць у прапануемых абставінах экзаменацыйная камісія можа даваць дадатковыя заданні.

Пад час іспытаў экзаменацыйная камісія выяўляе і ацэньвае ўзровень праяўлення ў абітурыента наступных дадзеных:

  • інтэлекту;

  • узбудлівасці, рэактыўнасці эмоцый;

  • здольнасці да ўспрымання падзей;

  • веры ў прапануемыя (выдуманыя) абставіны;

  • фантазіі, уяўлення, унутранага бачання;

  • здольнасці мысліць ва ўмовах ігры;

  • пачуцця гумару;

  • здольнасці да імправізацыі;

  • музычнасці, рытмічнасці;

  • заразлівасці, сцэнічнай абаяльнасці.

Здольнасць іграць на музычным інструменце не з‘яўляецца абавязковай, але ацэньваецца дадатковым балам і ўлічваецца пры вынясенні агульнай выніковай ацэнкі.

Крытэрыі ацэнкі

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

1 этап — сцэнічная мова і вакал

10 балаў

Абітурыент валодае выдатнымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх літаратурных твораў прадуманае, эмацыянальнае, вобразна яскравае, стылістычна дакладнае. Праяўлены сцэнічны тэмперамент, абаяльнасць, заразлівасць, артыстычнасць.

Абітурыент валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі, мае яскрава выражаныя слых, пачуццё рытму, стылю і формы выконваемага твора, здольнасць да імправізацыі.

9 балаў

Абітурыент валодае добрымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Літаратурныя творы выкананы вобразна, стылістычна дакладна, тэмпераментна, эмацыянальна, заразліва.

Абітурыент дэманструе добрыя вакальныя дадзеныя, мае пеўчы голас і музычныя здольнасці.

8 балаў

Абітурыент валодае дастатковымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх твораў выразнае, стылістычна дакладнае, але сцэнічна недастаткова выразнае і заразлівае.

Вакальныя дадзеныя дастаткова добрыя, адпавядаюць агульным патрабаванням.

7 балаў

Абітурыент валодае дастаткова добрымі галасавымі дадзенымі, але мае моўныя недахопы, у перспектыве карэкціруемыя. Выкананне твораў, стылістычна вытрыманае, але недастаткова эмацыянальнае.

Пеўчы голас патрабуе развіцця. Зроблены музычныя памылкі.

6 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае карэкціроўкі (дыялектызмы, манернасць, заганы дыкцыі). Літаратурныя творы выкананы правільна, але жанрава недастаткова дакладна.

Вакальныя дадзеныя сярэдняга ўзроўню. У выкананні зроблены памылкі.

5 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае значнай карэкціроўкі. Выкананне няўпэўненае, вобразны лад твора не выяўлены.

Вакальныя і музычныя дадзеныя недастаткова развітыя.

4 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні узровень. Літаратурныя творы прачытаны невыразна, з памылкамі ў разуменні тэксту.

Музычныя і вакальныя дадзеныя выражаны слаба. Абітурыент не змог выканаць, ці выканаў з памылкамі, шэраг музычна-рытмічных заданняў.

3 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Выкананне невыразнае. Абітурыент недастаткова памятае тэкст твораў, робіць прыпынкі, шмат памылак.

Вакальныя і музычныя дадзеныя слабыя. Значная колькасць заданняў экзаменацыйнай камісіі не выканана.

2 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя абітурыента ніжэйшыя за сярэдні узровень. Вялікая колькасць дыкцыйных недахопаў. Выкананне твораў вялае, невыразнае, з прыпынкамі і памылкамі.

Музычны слых і пеўчыя здольнасці адсутнічаюць.

1 бал

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Дрэнная дыкцыя. Выкананне вялае, змест не выяўлены. Сцэнічны тэмперамент, эмацыянальнасць адсутнічаюць.

2 этап — сцэнічная пластыка

10 балаў

Яскрава выражаны пластычныя дадзеныя. Танцавальныя і пластычныя эцюды і практыкаванні выкананы свабодна, выразна і артыстычна.

9 балаў

Абітурыент валодае добрымі пластычнымі дадзенымі. Танцавальныя эцюды і практыкаванні, іншыя заданні выкананы дакладна, выразна і свабодна.

8 балаў

Пластычных дадзеныя дастатковыя. Выкананне эцюдаў, практыкаванняў, іншых пластычных элементаў ажыццёўлена без памылак, дастаткова выразна.

7 балаў

Плыстычныя дадзеныя дастатковыя, але з невялікай колькасцю памылак, у перспектыве лёгка карэкціруемых. У выкананні танцавальных эцюдаў, пластычных практыкаванняў і заданняў зроблена невялікая колькасць памылак. Выкананне недастаткова выразнае.

6 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў зроблена ўпэўнена, але з памылкамі.

5 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Ёсць памылкі, якія патрабуюць спецыяльнай карэкціроўкі. Выкананне недакладнае, невыразнае.

4 балы

Пластычныя дадзеныя абітурыента пасрэдныя. Выкананне танцавальных эцюдаў недакладнае. Пластычныя практыкаванні выкананы з вялікай колькасцю памылак.

3 балы

Пластычныя дадзеныя ніжэйшыя за патрабуемыя. Выкананне эцюдаў невыразнае, з прыпынкамі. Практыкаванні па пластыцы, пластычныя элементы выкананы з памылкамі.

2 балы

Пластычныя дадзеныя не адпавядаюць патрабуемым. Абітурыент не выканаў заданняў экзаменацыйнай камісіі.

1 бал

Абітурыент выявіў поўную непадрыхтаванасць да здачы экзамена.

3 этап — майстэрства акцёра

10 балаў

Абітурыент выканаў эцюды і заданні экзаменацыйнай камісіі, прадэманстраваў яскрава выражаныя акцёрскія здольнасці па ўсіх параметрах. Комплекс акцёрскіх дадзеных выдатны.

9 балаў

Абітурыент дэманструе выразныя акцёрскія здольнасці па значнай колькасці параметраў. Выкананне эцюдаў і заданняў практычна беспамылковае. Мысленне арыгінальнае. Прыродная арганічнасць.

8 балаў

Абітурыент дэманструе добрыя акцёрскія дадзеныя. Выкананне эцюдаў эмацыянальнае, арганічнае, дзейснае, апраўданае, але ў некаторых момантах недастаткова выразнае. Прысутнічае пачуццё гумару. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы без памылак.

7 балаў

Дастатковыя акцёрскія дадзеныя. Папярэдне падрыхтаваныя і зададзеныя пад час экзамена эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова яскрава. Пачуццё гумару праяўлена ў дастатковай меры. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з невялікай колькасцю памылак.

6 балаў

Абітурыент дэманструе акцёрскія здольнасці сярэдняга ўзроўню. Эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова актыўныя па дзеі. Заніжаная рэактыўнасць эмоцый. Здольнасць да імправізацыі невысокая. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы, але з памылкамі.

5 балаў

Акцёрскія дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. У выкананні эцюдаў прысутнічае шэраг пралікаў. Эмацыянальны ўзровень невысокі. Адсутнічае пачуццё гумару. Успрыманне слабае. Ацэнкі невыразныя. Дзеянне пасіўнае. Абітурыент недастаткова арганічны і абаяльны. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з памылкамі.

4 балы

Акцёрскія дадзеныя пасрэдныя. Выкананне папярэдне падрыхтаванага і зададзенага пад час экзамена эцюдаў невыразнае. Дзеянне недакладнае і не заўсёды апраўданае. Ёсць яўныя лагічныя пралікі. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы недастаткова эмацыянальна, арганічна і са значнай колькасцю памылак.

3 балы

Абітурыент дэманструе няўменне сканцэнтравацца на выкананні задання. Псіхалагічна скаваны. Фізічна інертны. У выкананні эцюдаў адсутнічае шэраг неабходных кампанентаў. Недастаткова падрыхтаваны да выканання заданняў экзаменацыйнай камісіі.

2 балы

Абітурыент дэманструе недастатковае разуменне пастаўленых перад ім задач. Эцюды выкананы няправільна, без уліку эмацыянальных патрабаванняў. Не змог выканаць значнай колькасці заданняў экзаменацыйнай камісіі.

1 бал

Абітурыент дэманструе адсутнасць разумення пастаўленых задач. Яго эцюды беззмястоўныя. Абітурыент не змог выканаць ні аднаго задання экзаменацыйнай камісіі.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Спецыяльнасць «РЭЖЫСУРА ТЭАТРА»

накірунак

«Рэжысура тэатра (драматычны тэатр)»

(дзённая і завочная формы навучання)

Агульныя патрабаванні

Абітурыенты павінны мець пэўныя здольнасці да мастацка-вобразнага мыслення і рэжысёрскага вырашэння сцэнічнага твора. Вялікае значэнне маюць акцёрскія, педагагічныя і арганізацыйныя здольнасці, арыентаванасць у пытаннях сучаснага тэатральнага працэсу, уменне самастойна мысліць і ацэньваць з’явы рэчаіснасці.

Праграма ўступных іспытаў

Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:

1 этап — пісьмовая работа па рэжысуры:

прадугледжвае выкананне задання па адной з прапанаваных тэм, якое выконваецца на працягу 3-х гадзін у прысутнасці членаў экзаменацыйнай камісіі.

Змест задання:

— выбраць п’есу (сучасную ці класічную) і апісаць сваё разуменне яе, як абітурыент уяўляе гэтую п’есу на сцэне;

— вызначыць падзею, адлюстраваную на карціне з шэдэўраў сусветнага жывапісу, і ўзнавіць паводзіны дзейных асоб да падзеі і пасля яе. Абітурыент павінен апісаць сваё бачанне гэтай падзеі на сцэне;

— па-рэжысёрску распрацаваць сцэну з п’есы (якая павінна быць вядомая абітурыенту) і вызначыць яе падзею. Знайсці для дадзенай падзеі пластычна-прасторавае вырашэнне на сцэне;

— стварыць эцюд (на аснове ўбачанай ці перажытай абітурыентам падзеі), па-рэжысёрску распрацаваць яго.

2 этап — майстэрства акцёра:

прадугледжвае дэманстрацыю артыстычных, музычна-рытмічных і пластычных дадзеных.

Абітурыент чытае літаратурны твор (урывак з празы (працягласцю каля 3—5 хвілін), верш, байку, маналог з п’есы).

Экзаменацыйная камісія ацэньваецца выбар рэпертуару (літаратурны густ, начытанасць, кола мастацкіх інтарэсаў), якасць яго выканання (разуменне сэнсу твора і адносіны да яго, логіку чытання і яскравасць бачання, адчуванне жанру і аўтарскага стылю), рэжысёрскае абгрунтаванне яго выбару (дэманстрацыя праз твор гуманістычнай і мастацкай пазіцыі).

Абітурыенту неабходна падрыхтаваць па асабістым выбары песню (народную, класічную ці сучасную) і танец (народны, бальны ці сучасны). Выкананне іх павінна быць драматургічна апраўданым (ад імя канкрэтнага героя, у адпаведнай сітуацыі). Экзаменацыйная камісія правярае наяўнасць музычнага слыху, адчуванне рытму, уменне імправізаваць на зададзеную тэму ў характары прапанаванай мелодыі. Задаюцца таксама практыкаванні на праверку рухаў, рэакцыі, увагі, эцюд на пластычную імправізацыю. Пажаданае валоданне якім-небудзь музычным інструментам.

3 этап — практычная рэжысура:

прадугледжвае выкананне рэжысёрскіх заданняў, выяўленне ў абітурыента творчых інтарэсаў і схільнасцяў:

— абітурыент стварае, ставіць і выконвае (пры неабходнасці далучаючы як выканаўцаў іншых абітурыентаў) маленькі, на 2—3 хвіліны, эцюд без слоў, у аснове якога ляжыць перажытая ці ўбачанная самім абітурыентам падзея. Тэму эцюда можа задаць і экзаменатар. Выкарыстоўваюцца элементы сцэнічнага афармлення, розныя прадметы побыту і інш.

— па заданні экзаменатараў абітурыент складае рэжысёрскі «нацюрморт» з разнастайных прадметаў. Разгадвае дзейны, падзейны сэнс «нацюрморта», складзенага іншым.

Заданні могуць выконвацца абітурыентам як імправізацыйна, так і з прадастаўленнем яму часу на іх падрыхтоўку.

Ацэньваюцца наступныя якасці: здольнасць да падзейнага і пластычнага мыслення, уяўленне, увага, назіральнасць, вынаходлівасць, арганізаванасць і самадысцыпліна.

Акрамя гэтага, на экзамене правяраюцца веды абітурыента ў галіне літаратуры і мастацтва, інтэлектуальна-аналітычныя здольнасці. Абітурыент павінен выявіць знаёмства з асновамі тэорыі і гісторыі рэжысуры, веданне твораў айчыннай і замежнай драматургіі, сучаснага тэатральнага працэсу.

Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).

Крытэрыі ацэнкі пісьмовай работы па рэжысуры

10 балаў

Яскравае апісанне вобразнага ўвасаблення п’есы, твора жывапісу, эцюда ці карціны з драматургічнага твора на сцэне. Раскрыццё тэмы, ідэі, падзейнага рада, канфлікту, сістэмы вобразаў, агульнага рэжысёрскага бачання, жанра і стылю, прынцыпаў мізансцэніравання.

9 балаў

Рэжысёрскі аналіз п’есы, карціны з драматургічнага твора, карціны жывапісу, эцюды зроблены дасканала і глыбока. Нестандартнае вобразнае бачанне сцэнічнага ўвасаблення.

8 балаў

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены дасканала. Агульнае рэжысёрскае бачанне твора цікавае, але сістэма сродкаў сцэнічнага ўвасаблення недастаткова выразная.

7 балаў

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены дасканала, але сістэма сродкаў сцэнічнага ўвасабення аднастайная.

6 балаў

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены добра, але не ўсе кампаненты спектакля раскрыты.

5 балаў

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены недасканала, але абітурыент прапанаваў цікавае бачанне сцэнічнага ўвасаблення.

4 балы

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены часткова, абітурыент знайшоў пераканаўчыя сродкі сцэнічнага ўвасаблення.

3 балы

Рэжысёрскі аналіз твора зроблены часткова, абітурыент не знайшоў пераканаўчых сродкаў сцэнічнага ўвасаблення.

2 балы

Рэжысёрскі аналіз твора выкананы непераканаўча, абітурыент не валодае прыёмамі дзейнага аналізу твора.

1 бал

Рэжысёрскі аналіз твора не зроблены, абітурыент не давёў работу да канца.

Крытэрыі ацэнкі майстэрства акцёра

10 балаў

Не выстаўляецца.

9 балаў

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы дасканала, упэўнена, артыстычна.

8 балаў

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы без прыкметных недахопаў, абітурыент мае добрыя артыстычныя дадзеныя.

7 балаў

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы без прыкметных недахопаў, але эмацыянальны настрой не адпавядае жанру.

6 балаў

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы добра, але недастаткова выяўлена уменне данесці да гледача сэнс і адносіны да матэрыялу.

5 балаў

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы ў адпаведнасці з індывідуальнымі магчымасцямі абітурыента. Але маюцца асобныя памылкі ў выкананні і недахопы, звязаныя з выбарам матэрыялу. Слабы літаратурны густ, начытанасць, вузкасць мастацкіх інтарэсаў.

4 балы

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы невыразна, з нязначнымі памылкамі ў тэксце, мелодыі і рухах.

3 балы

Літаратурныя і вакальны творы, танец і пластычны эцюд выкананы невыразна, абітурыент не памятаў тэкст і мелодыю, рабіў шматлікія памылкі.

2 балы

Літаратурныя і вакальныя творы, танец і пластычны эцюд выкананы аднастайна. Адсутнасць вобразнага бачання і ўспрымання.

1 бал

Абітурыент кепска падрыхтаваў экзаменацыйны матэрыял. Рабіў шматлікія памылкі.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Крытэрыі ацэнкі ведаў па практычнай рэжысуры

10 балаў

Яскрава выражана наяўнасць рэжысёрскіх дадзеных. Заданні выкананы дасканала. Глыбокія веды ў галіне драматургіі і тэатра, іншых відаў мастацтва і культуры.

9 балаў

Экзаменацыйныя заданні выкананы вельмі добра. Абітурыент паказаў высокі ўзровень ведаў і ўменняў.

8 балаў

Экзаменацыйныя заданні выкананы вельмі добра, але адказы на пытанні па тэорыі і практыцы тэатра недастаткова дакладныя.

7 балаў

Экзаменацыйныя заданні выкананы добра, але ёсць недахопы ў выразнасці і вобразнасці выканання.

6 балаў

Экзаменацыйныя заданні выкананы добра, але недастаткова праяўлена здольнасць да дзейнага і пластычнага мыслення.

5 балаў

Экзаменацыйныя заданні выкананы не вельмі выразна. Абітурыент недастаткова добра арыентуецца ў пытаннях літаратуры і мастацтва.

4 балы

Экзаменацыйныя заданні выкананы невыразна. Былі праяўлены кемлівасць і ўвага.

3 балы

Слаба выражаныя рэжысёрскія дадзеныя. Недакладнае выкананне экзаменацыйных заданняў. Слабае ўяўленне, назіральнасць і рэакцыя на аб’ект. Няўпэўнены адказ на пытанні тэорыі і практыкі тэатра.

1—2 балы

Вырашэнне абітурыентам пастаўленых перад ім экзаменацыйных задач не адпавядае здавальняючай ацэнцы.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.

Спіс літаратуры да іспытаў па практычнай рэжысуры

  1. Станиславский К. С. Моя жизнь в искусстве (любое издание).

  2. Немирович-Данченко В. И. Из прошлого (любое издание).

  3. Горчаков Н. М. Режиссерские уроки К. С. Станиславского (любое издание).

  4. Попов А. Д. О художественной целостности спектакля (любое издание).

  5. Кнебель М. О. Поэзия педагогики. М., 1976.

  6. Кнебель М. О. О действенном анализе пьесы и роли. М., 1982.

  7. Захава Б. Е. Мастерство актера и режиссера. М., 1969.

  8. Кристи Г. В. Воспитание актера школы Станиславского. М., 1988.

  9. Рудницкий К. Л. Режиссер Мейерхольд. М., 1969.

  10. Товстоногов Г. А. О профессии режиссера. М., 1967.

  11. Ершов Л. В. Искусство толкования: В 2-х т. Л., 1997.

  12. Хализев В. Драма как явление искусства. М., 1978.

  13. Эфрос А. В. Профессия: режиссер. М., 1975.

  14. Сабалеўскі А. В. Ад п’есы — да спектакля. Мн., 1965.

  15. Барышев Г. И. Театральная культура Белоруссии XVІІІ века. Мн., 1999.

  16. Няфёд У. І. Ігнат Буйніцкі — бацька беларускага тэатра. Мн., 1999.

  17. Смольскі Р. Б. Тэатр у прасторы часу. Мн., 1998.

  18. Смольскі Р. Б. На скрыжаванні. Мн., 1999.

  19. Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі (пад рэд. Сабалеўскага А. В.): У 2-х т. Мн., 1975.

  20. Брук П. Пустое пространство. Мн., 1976.

Спіс п’ес да пісьмовых іспытаў па рэжысуры

  1. Дунін-Марцінкевіч В. «Сялянка», «Пінская шляхта», «Ідылія» (любое выданне).

  2. Каганец К. «Модны шляхцюк» (любое выданне).

  3. Купала Я. «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» (любое выданне).

  4. Колас Я. «Антось Лата» (Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі ці любое выданне).

  5. Галубок У. «Суд», «Ганка» (любое выданне).

  6. Міровіч Е. «Машэка», «Кастусь Каліноўскі» (любое выданне).

  7. Карпава К. «Брама неўміручасці» (любое выданне).

  8. Губарэвіч К. Брэсцкая крэпасць (любое выданне).

  9. Макаёнак А. «Трыбунал», «Зацюканы апостал» (любое выданне).

  10. Дудараў А. «Радавыя», «Вечар», «Парог» (любое выданне).

  11. Матукоўскі М. «Амністыя» (любое выданне).

  12. Петрашкевіч А. «Напісанае застаецца» (любое выданне).

  13. Караткевіч У. «Званы Віцебска», «Маці ўрагану» (любое выданне).

  14. Быкаў В. «Пайсці і не вярнуцца», «Альпійская балада» (любое выданне).

  15. Фонвизин Д. «Недоросль» (любое издание).

  16. Грибоедов. «Горе от ума» (любое издание).

  17. Пушкин А. «Борис Годунов» (любое издание).

  18. Гоголь Н. «Женитьба» (любое издание).

  19. Островский А. «Поздняя любовь», «На всякого мудреца довольно простоты» (любое издание).

  20. Толстой Л. «Живой труп» (любое издание).

  21. Чехов А. «Чайка», «Три сестры», «Вишневый сад» (любое издание).

  22. Горький М. «Васса Железнова», «Последние» (любое издание).

  23. Вампилов А. «Утиная охота» (любое издание).

  24. Шекспир В. «Ромео и Джульетта», «Король Лир» (любое издание).

  25. Шоу Б. «Пигмалион» (любое издание).

  26. Мольер Ж.-Б. «Тартюф» (любое издание).

  27. Нил Ю. «Любовь под вязами» (любое издание).


Спецыяльнасць



Скачать документ

Похожие документы:

  1. Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці

    Документ
    Дысцыпліна “Гісторыя Беларусі» з'яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь. Яна выкладалася на працягу 1 - 3 гадоў навучання (6 семестраў) і яе пытанні былі ўключаны
  2. Праграма кандыдыцкага мінімума па спецыяльнасці 07. 00. 02 – отечественная история

    Документ
    Мэтай праграмы-мінімум па гісторыі Беларусі з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка навукова-педагагічных работнікаў. Важнае значэнне мае таксама фарміраванне спецыяліста як сацыяльна актыўнай, творчай асобы.
  3. Ўступнага экзамену для другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) па спецыяльнасці 1-21 80 10 – Літаратуразнаўства

    Документ
    З.П. Мельнікава, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, доктар філалагічных навук,
  4. Вучэбная праграма ўступных экзаменаў па спецыяльнасці

    Документ
    Літаратуры, як кожнаму віду мастацтва, належаць пазнавальныя, выхаваўчыя і ўласна эстэтычныя функцыі. Яна выяўляе і ўвасабляе ў мастацкіх вобразах усю шматстайнасць чалавечае існасці, грамадскую самасвядомасць часу, багацце людскіх характараў і тыпаў.
  5. І. В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. - мінск : бду культуры І мастацтваў, 2011. 144 с

    Документ
    І. В. Анціпенка, А. М. Бязуглы, А. П. Вешторт, І. І. Галабурда, С. М. Гаўрылава, М. В. Кажура, М. І. Казловіч, В. К. Кананюк, Л. А. Крушынская, А. А. Мукалаў, В.

Другие похожие документы..