Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Контрольные вопросы'
Капсулы по 0,15 и 0,3 г; ампулы по 2 и 4 мл 15% раствора; сироп во флаконах по 80 мл (0,075 г препарата в 5 мл); крем вагинальный в тубах по 20 и 40 ...полностью>>
'Документ'
Это был не первый случай, когда мать не понимала желаний своего ребенка. Всем окрестным ребятишкам хотелось поглядеть "коляску без лошади" и...полностью>>
'Реферат'
Оводов Ю.С., Шмаков Д.Н., Варламова Н.Г. Институт физиологии: итоги и публикации 2009 года. – Сыктывкар: Учреждение Российской академии наук Институт ...полностью>>
'Доклад'
Цель настоящего доклада – представить местной общественности и родителям информацию о деятельности МОУ СОШ № 2, дать оценку выполнения поставленных з...полностью>>

Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа Шаркаўшчынскага раёну”

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

Установа адукацыі “Гуркаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная базавая школа

Шаркаўшчынскага раёну”



Аўтары: Бобіч Сафія Іванаўна, 9 клас,

Краснадубская Крысціна Аляксандраўна, 9 клас.

Кіраўнік: Зубовіч Святлана Генадзьеўна


Абгрунтаванне праекта

Згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі, адным з актуальных аспектаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў агульнаадукацыйных установах з’яўляецца фарміраванне ў вучняў беражлівых адносін да выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Спалучэнне інавацыйных і традыцыйных форм арганізацыі вольнага часу магчыма праз выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе адукацыйнай установы творчых праектаў.

Праект экалагічнай дзейнасці “Стварай дабрыню” накіраваны на стварэнне ўмоў для самарэалізацыі асобы падлетка праз пазнавальную, практычную, даследчую экалагічную дзейнасць.

Праблемы экалогіі ўсведамляюцца грамадствам. Шмат робіцца ў гэтай галіне дзяржавай. Але экалагічны стан краіны залежыць і ад узроўню сфарміраванасці экалагічнага мыслення кожнага грамадзяніна, у тым ліку школьнікаў. Ад таго, наколькі яно будзе сфарміравана ў падрастаючага пакалення, будзе залежыць у большай ступені стан акаляючага асяроддзя рэгіёна.

Мэты, задачы праекта:

- павышэнне ў вучняў узроўню экалагічнай граматнасці;

  • пашырыць і паглыбіць веды вучняў аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету;

  • арганізацыя мерапрыемстваў і акцый, накіраваных на падтрымку і рэалізацыю праекта;

  • збор і вывучэнне інфармацыі аб экалагічным стане свайго раёна;

  • выхаванне патрэбы вучняў у практычнай прыродаахоўнай дзейнасці;

  • прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем аховы прыроды;

  • развіваць творчыя здольнасці вучняў;

  • фарміраванне разумення прыгажосці і каштоўнасці прыроды.

Удзельнікі праекта: вучні 7-9 класаў, “Атрад беражлівых”, “Зялёны патруль”, гурток “Хатняе кветкаводства”.

Арганізатары праекта: педагог – арганізатар, настаўнік біялогіі, класныя кіраўнікі, лідэры БРПА, БРСМ школы.

Працягласць праекта: 2009-2011 г.г.

Аўтары: Бобіч Сафія Іванаўна, 9 клас, 15 год, 211917, п/а Ручей,

в.Зачысцікі, тэл. 3-39-33.

Краснадубская Крысціна Аляксандраўна, 9 клас, 16 год,

п/а Ручей, в.Гуркі, тэл. 3-39-64.

Кіраўнік: Зубовіч Святлана Генадзьеўна.

Апісанне праекта

I этап. Падрыхтоўчы.

  1. Вывучэнне творчых інтарэсаў і патрэб дзяцей (анкетаванне).

  2. Вывучэнне індывідуальных здольнасцей школьнікаў (тэст).

  3. Анкетаванне бацькоў з мэтай высвятлення іх адносін да ўдзелу дзяцей у дадзеным праекце.

  4. Правядзенне круглага стала з мэтай зацвярджэння праекта.

II этап. Выкананне праекта.

На гэтым этапе здзяйсняецца практычная дзейнасць па рэалізацыі праекта ў трох напрамках:

  1. “Зялёны сябар”(пазнавальная, агітацыйная дзейнасць).

  2. “Я руплівы і ўмелы гаспадар” (практычная працоўная, сацыяльна – значная дзейнасць).

  3. “Я адкрываю свет” (даследчая, эколага-краязнаўчая дзейнасць).

III этап. Заключны.

  1. Правядзенне пасяджэння арганізатараў праекта, на якім будуць падведзены вынікі работы кожнага з удзельнікаў праекта, вызначаны поспехі і недахопы праекта, ступень яго рэалізацыі.

  2. Узнагароджванне актыўных арганізатараў і ўдзельнікаў праекта граматамі і сувенірамі.

  3. Стварэнне “банка вопыту” па выніках рэалізацыі праекта.

  4. Публікацыя ў перыядычным друку.

Чакаемыя вынікі

Мы чакаем, што рэалізацыя праекта прывядзе да наступных рэзультатаў:

  • палепшыцца экалагічны стан школы, вёскі;

  • вучні атрымаюць веды, практычныя экалагічныя навыкі;

  • сфарміруюцца нормы экалагічна бяспечных паводзін вучняў.

Праект дасць магчымасць кожнаму ўдзельніку рэалізаваць сябе, “ствараць дабрыню”, гэта значыць ствараць каштоўнасці, накіраваныя на паляпшэнне стану прыроднага асяроддзя.

План рэалізацыі праекта

Зялёны сябар”

(пазнавальная і агітацыйная дзейнасць)

Задачы :

  • узбагачэнне вучняў ведамі ў галіне экалогіі, біялогіі, геаграфіі;

  • зацікавіць прыродаахоўнай дзейнасцю падчас пазакласнай работы;

  • прапаганда беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя;

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Конкурс экалагічных фотаздымкаў “Дзівосны свет прыроды”

Верасень

2

Конкурс экалагічных плакатаў “Мая планета”

Кастрычнік

3

Конкурс малюнкаў “Свет, які нас акаляе”

Лістапад

4

Выпуск газеты “Экалагічны веснік”

Кожны месяц

5

Агітбрыгада “ПЭК”

Сакавік

6

Пазнавальныя экалагічныя гульні: “Свая гульня”, “Павуціна” і інш.

4-ая субота месяца

7

Экалагічныя конкурсы: “Знатакі прыроды”, “Лепшы кветкавод”,

4-ая субота месяца

8

Інтэлектуальны марафон “Экалагічнае асарці”, “Разнабой”

Прадметны тыдзень

9

Сустрэча са спецыялістамі раённай інспекцыі прыродных рысурсаў, “Агратэхсервіса”

Снежань

10

Конкурс экапраектаў: “Экалагічны светлафор”, “Экалагічная пошта”

Люты,

Студзень

11

Свята “Баль кветак”

верасень

Я руплівы і ўмелы гаспадар”

(працоўная, сацыяльна-значная экалагічная дзейнасць)

Задачы:

  • эканомнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў;

  • добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі школы і вёскі;

  • збор другаснай сыравіны;

  • фарміраванне ўменняў, навыкаў экалагічна абгрунтаванага ўзаемадзеяння з акаляючым асяроддзем, пазітыўнага ўзаемадзеяння з прыродай.

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Культурна-экалагічная акцыі:

“Зялёнае ўбранне школы”,

“Дапамажы птушкам”,

“Зберажом зялёную елку”,

“Дзень Зямлі”

Студзень-кастрычнік,

верасень-красавік,

верасень-снежань,

красавік

2

Валанцёрская акцыя “Вясенні тыдзень дабрыні”

Красавік

3

Конкурс праектаў “Школьны двор”

2009 год

4

Аперацыі: “Пасадзі лес”, “Кармушка”, “Мурашнік”, “БУНТ”

На працягу года

5

Суботнік “Добраўпарадкаванне і азеляненне”

Красавік-май

6

Агляд-конкурс зялёных куткоў

Лістапад, сакавік

7

Работа “Атрада беражлівых”, “Зялёнага патруля”

На працягу года

8

Турпаходы (3 маршруты па Шаркаўшчынскаму раёну)

Май-жнівень

9

Эколага-геаграфічныя паходы (стварэнне банка дадзеных аб відавай разнастайнасці Шаркаўшчынскага раёна)

Май-жнівень

10

Стварэнне і экскурсія па экалагічнай сцежцы школы

На працягу года

11

Выставы творчых работ з прыроднага матэрыялу, з другаснай сыравіны

На працягу года

“Я адкрываю свет”

(даследчая, эколага-краязнаўчая дзейнасць)

Задачы:

  • актывізацыя форм экалагічнай дхзейнасці;

  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў сістэмы навуковых ведаў, даследчых уменняў;

  • выхаванне любві да акаляючага свету, разуменне прыгажосці і каштоўнасці прыроды.

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

1

Стварэнне “Банка экалагічнай інфармацыі”

На працягу года

2

Састаўленне “Чырвонага сшытка сваёй мясцовасці”

Верасень, студзень

3

Стварэнне каталага “Рэдкія віды жывёл і раслін краю”

Кастрычнік

4

Састаўленне карты зон экалагічнага бедства

Лістапад

5

Састаўленне календара народных прыкмет

Снежань

6

Распрацоўка экалагічнай сцежкі

Красавік

7

Даследчая работа на тэму: “Кветка дабрыні, працы і чысціні”

2010 год



Агітбрыгада “ПЭК” прадстаўляе сабой цікавую форму арганізацыі вольнага часу, стварае ўмовы для самарэалізацыі асобы падлетка. Мэта агітбрыгады – пашырыць і прапагандаваць экалагічныя веды, фарміраваць разуменне адказнасці за стан акаляючага асяроддзя, выхоўваць маральнасць і асмысленне экалагічных праблем.

Удзельнікі агітбрыгады - вучні 8-9 класаў.

Абсталяванне:

Эмблемы, гальштукі, плакаты, выявы дрэў, прыродаахоўныя знакі

Афармленне:

Выяўленчае (плакаты, дрэвы, знакі)

Музычнае (фон, фанаграмы песень)

Гука – ўзмацняльныя (мікрафон)

1 вучань Як усё добра вакол зеляніць,

Карані ўсё добра пусціла.

Ясень, бярозка, рабіна і сасна

Сэрцу і воку – так міла.

Ведаюць людзі, што школьнікі тут

Сажалку ўсю абсадзілі,

Дрэвы прынеслі, прынеслі кусты

Смецейка ўсё папалілі.

2-і вучань:

Прыгажосць! Як ты патрэбна

Нам усім без выключэння,

Адпачыць з задавальненнем –

Час патраціць не дарэмна!

Усе разам – на мелодыю песні “Ромашки спрятались…”(муз.Е.Птичкина )

Не рвём рамонак мы,

Растуць і люцікі,

І ландыш пад кустом, як цвік, стаіць;

Прыйдзе дзіця ў лес

Або дарослы хто –

І пасля нас няхай на іх глядзіць.

3-і вучань:

Лес, нам патрэбны твае крыніцы,

Пах маліны, грыбоў, сасны;

Лес, ты пакліч да сябе ў суніцы,

Ты прыходзіш да нас і ў сны.

4-ы вучань:

Будзь уважлівы ў лесе:

На дарозе, без дарогі,

Не лічы варон у небе –

Паглядзі сабе пад ногі!

Усе разам на мелодыю песні “Миллион алых роз” (муз.Р. Паулса)

Мільён, мільён, мільён мурашоў

Па зямлі, па зямлі, па зямлі поўзаюць,

Нам з табой, нам з табой, нам з табой, дружа мой,

У кут сумленне загнаць

Не даюць.

Вядучы:

Стой! Апусці галаву,

Глянь, каго можаш згубіць;

Ведай, ён не ўмее крычаць,

Той, каму моцна баліць.

Усе разам – на мелодыю песні “Айсберг”(муз.Р.Паулса)

А ты пра ўсё на свеце

У лесе забываеш;

Чаго ты сам каштуеш,

Прыйшоў чаго сюды?

А ты такі вялікі,

Як айсберг у акіяне,

А ён такі маленькі,

Патрэбны ён такі.

5-ы вучань:

Вось праблема мне, вось задача:

Ні адной лісіцы я не бачу,

Вынеслі грыбы камерсанты –

Стогне бедны лес ад акупантаў.

Носам да зямлі прыпадаю,

Ці ёсць тут грыбы, я гадаю;

Вынеслі грыбы, нават дрэвы.

Добра гэта? Не! Вельмі дрэнна!

Усе разам:

За пялёстачкі і галінкі

Ведай! Лес адпомсціць за ўчынкі,

Нават, як дзіцём лес папсуеш,

Ведай, і старым пашкадуеш!

1-ы вучань:

Бог людзям розум даў,

Але не ўсім, напэўна,

Бо кепскіх не рабілі спраў

І дрэвы не гінулі дарэмна.

Усе разам – на мелодыю песні “Во поле берёзонька стояла” (муз. народная)

А ў полі бярозка стаяла,

А ў полі кудравая стаяла,

Люлі, люлі стаяла,

А цяпер амаль што прапала.

Напіліся соку тут дарэмна

Ды пакінулі загінуць дрэва,

Як цяпер бярозцы расціці!

Што цяпер усім нам рабіці?

Усе разам – на мелодыю песні “Не рубите, мужики, не рубите”(“Любэ”)

Не сячыце, людзі, дрэў, не сячыце,

Вы лясам сваім заўжды дапамажыце!

2-і вучань:

Што стаіш, рабіна, голле апусціла?

Ці ты мне не рада, ці вясна не міла?

Усе разам - на мелодыю песні “Что стоишь, качаясь, тонкая рябина”(муз. народная)

Як жа мне, рабіне, ды не сумаваці?

Далі людзі рады вецце абламаці,

Дзе цяпер мне, беднай, сілы той набрацца?

Зноў вясна і , значыць, трэба распускацца.

Ой, не плач, рабіна,

Усё не так і дрэнна,

Не чапалі ж людзі

Шчэ твайго карэння.

3-і вучань:

Птушак – верных себрукоў

Усе чакаюць, усе ім рады,

Каб такіх вартаўнікоў

Больш садам, лясам і гарадам!

Усе разам – на мелодыю песні “Колькі ў небе зор”(муз.А.Шыдлоўскага)

Колькі птушачак – цяжка палічыць,

І за кожную сэрца нам баліць;

Гэта не сакрэт- цяжка ім зімой,

Трэба іх карміць, міленькі ты мой.

На мелодыю песні Э. Ханка “Вы шуміце, бярозы”

Вы шануйце, шануйце

Родны край, беларусы,

Беражыце крыніцы,

Ачышчайце лясы,

Каб не страх быў напіцца,

Каб зямля не хварэла,

Каб Айчына квітнела

І цвілі верасы!

Усе разам (радкі верша М. Дудзіна)

Берегите Землю!

Берегите

Жаворонка в голубом зените,

Бабочку на стеблях повилики,

На тропинке солнечные блики,

На камнях играющего краба,

Над пустыней тень от баобаба,

Ястреба, парящего над полем,

Ясный месяц над речным покоем,

Ласточку, мелькающую в жите…

Берегите Землю!

Берегите…

Літаратура: Кашлеў С.С. Дыягностыка экалагічнай культуры,- Мн., 2003;

Конюшко В.С. Экалагічныя прагулкі, - Мн., 2005;

Левітман М.Х. Экалогія – прадмет: цікава ці не? – СПб., 1998.





Скачать документ

Похожие документы:

  1. Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 40 тыс гадоў назад

    Документ
    Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося ў прамежку часу 100 – 40 тыс. гадоў назад. Такая недакладнасць у вызначэнні тэрміну тлумачыцца тым, што ў старажытнасці беларускія землі былі заняты ледавіком.
  2. 1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі

    Документ
    Навуковае паняцце “гісторыя” выкарыстоўваецца у некалькіх выпадках: па-першае, калі размова ідзе аб мінулым грамадства, развіцці дзяржавы і, па-другое, калі маецца на ўвазе навука, якая даследуе мінулае чалавецтва.

Другие похожие документы..