Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Бюллетень'
Председатель Правительства Российской Федерации В.В.Путин принял участие в работе V съезда Общероссийской общественной организации "Российское а...полностью>>
'Документ'
- Основные разделы - Управление вузом Образование Наука Международное сотрудничество Информатизация Информационно- аналитическая Социальная и воспита...полностью>>
'Анализ'
Целью высшего профессионального образования является «подготовка квалифицированного работника соответствующего уровня и профиля, конкурентоспособного...полностью>>
'Документ'
Посадку спускаемого аппарата пилотируемого космического корабля «Союз ТМА-20», намеченную на утро вторника, будут обеспечивать 17 воздушных судов и с...полностью>>

Красаты Марыны "Векавечная бацькаўшчына"

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

На гэты раз у раздзеле “Дошка гонару “Жывіцы” прапануем вашай увазе водгук Красаты Марыны “Векавечная бацькаўшчына” на верш Уладзіміра Караткевіча “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…”. Дадзеная творчая работа адзначана дыпломам І ступені раённага конкурса водгукаў на мастацкі твор.

Векавечная бацькаўшчына”

(водгук на верш У. Караткевіча “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…”)

Бацькаўшчына… Радзіма… Айчына… Мы часта чуем гэтыя словы, ужываем іх у сваім маўленні. Мы імкнемся зразумець значэнне гэтых слоў. Мы спрабуем вызначыць свае адносіны да Бацькаўшчыны, перадаць сваю любоў да Радзімы… Хтосьці робіць карысныя справы для Бацькаўшчыны, хтосьці перадае свае пачуцці пры дапамозе фарбаў, музыкі… А паэты выказваюць свае адносіны да Радзімы, карыстаючыся словам. Напэўна, цяжка знайсці ў беларускай літаратуры паэта, які б не пісаў пра Бацькаўшчыну. Можна прыгадаць імёны Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, А. Куляшова, П. Панчанкі, Р. Барадуліна… Аднак, мне здаецца, сярод усіх паэтаў, якія прысвячалі свае творы тэме Радзімы, імя У. Караткевіча, васьмідзесяцігоддзе з дня нараджэння якога мы адзначаем у гэтым годзе, выдзяляецца і займае, напэўна, адну з вышэйшых прыступак на паэтычнай лесвіцы патрыятычнай лірыкі. Чаму я так лічу? Таму што ўсё сваё жыццё паэт прысвяціў служэнню Радзіме, вывучэнню гісторыі свайго краю, мастацкаму адлюстраванню беларускай гісторыі ў прозе (раман “Каласы пад сярпом тваім”, аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чорны замак Альшанскі” і інш.), драматургіі (п’есы “Званы Віцебска”, “Кастусь Каліноўскі”), публіцыстыцы (нарыс “Зямля пад белымі крыламі”), кінематографе (сцэнарыі фільмаў “Сведкі вечнасці”, “Памяць каменя”). Усё, пра што б ні пісаў У. Караткевіч, прасякнута любоўю да сваёй краіны, яе гісторыі. Лірыка паэта (зборнікі “Матчына душа”, “Мая Іліяда”, “Быў. Ёсць. Буду”) найбольш ярка гэта адлюстроўвае. Не верыце мне? Давайце разам пераканаемся на прыкладзе цудоўнага верша “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…”.

Першае ўражанне пасля знаёмства з вершам – пачуццё поўнага спакою на душы. Спакой ідзе, напэўна, ад разумення вечнасці, трываласці той прыгажосці, якая вакол нас:

Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах,

Як летась, як мільёны год таму…

Аднак перачытваючы верш, пачынаю разумець, што разам са спакоем у сэрцы з’яўляецца пачуццё захаплення. Магчыма, яно ўзнікае пад уражаннем вось гэтых радкоў:

Зямля глядзіць азёрамі-вачыма

На ясны свет, што стыне у красе.

Як чыста, бы святло абшары вымыла,

Як ціха – быццам зніклі людзі ўсе.

Гэтая цішыня нагадвае радкі з вядомага верша А. Грачанікава “Дрымотна ціснуцца кусты…”:

Дрымотна ціснуцца кусты

Пад цёплы бок дубровы ціхай.

І ў цішыні за тры вярсты

Чуваць, як п’е ваду ласіха.

Першыя ўражанні паступова прыводзяць да высновы аб тэматычнай прыналежнасці верша “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…” да тэмы Радзімы. Раскрывае гэтую тэму У. Караткевіч у трох накірунках, якія ўказваюць на адзнакі ў вершы прыкмет адразу трох відаў лірыкі: пейзажнай, філасофскай і грамадзянскай.

Па-першае, апісанне прыгажосці восеньскай прыроды:

У векавечнай бацькаўшчыне клёны

Нячутна пачынаюць аблятаць

На рыжую траву, на мох зялёны,

На весніцы,

На ціхі стаў, на гаць.

Па-другое, у вершы гучыць філасофская думка паэта пра хуткаплыннасць чалавечага жыцця на зямлі, у параўнанні з векавечнасцю жыцця прыроды, існавання роднай зямлі. Аб гэтым сведчыць зварот лірычнага героя да нашчадкаў, да будучых пакаленняў:

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікнеце і вы,

Што векавечны толькі край, і далеч,

І жоўты ліст на зелені травы…

Па-трэцяе, заклік у канцы вершы любіць і берагчы сваю зямлю – гэта яркая прыкмета грамадзянскай лірыкі.

Такім чынам, наяўнасць у вершы адзнак трох відаў лірыкі ўказвае нам і на разнастайнасць праблем, якія ўздымае У. Караткевіч у творы: праблема захавання прыгажосці роднай зямлі, праблема сэнсу жыцця. Адсюль вынікае ідэя верша: наша жыццё на планеце вельмі хуткаплыннае, у параўнанні з векавечным існаваннем бацькаўшчыны, але менавіта ад нас залежыць гэтая векавечнасць. Любіць і берагчы сваю бацькаўшчыну – вось у чым заключаецца прызначэнне чалавека на зямлі.

У вершы вельмі выразна выяўляецца аўтарская пазіцыя. Аўтар не з’яўляецца староннім назіральнікам, а нібыта размаўляе са сваім чытачом-нашчадкам (“О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай…”), звяртаецца да Радзімы (“Адвечная мая!”). Гэтыя звароты сведчаць пра перажыванні не толькі лірычнага героя, але і самога аўтара. У іх чуецца пачуццё клопату, адказнасці за свае ўчынкі перад самім сабой і перад Бацькаўшчынай.

Як жа паэту ўдалося раскрыць сваю задуму, данесці да нас, чытачоў, ідэйна-тэматычны змест верша? Дапамаглі яму ў гэтым сродкі мастацкай выразнасці, якімі літаральна прасякнуты ўвесь твор. Так, эпітэт “векавечная” ў спалучэнні з назоўнікам “бацькаўшчына” перадае думку аб няспыннасці існавання роднага краю. Прыкметы восені паэт апісвае пры дапамозе эпітэтаў (“рыжая восень”, “сцюдзёных росаў”, “на рыжую траву”, “на мох зялёны”, “горкі смак рабіны”), метафар (“зямля глядзіць азёрамі-вачыма”, зямля “раняе золата пад ногі людзям”, “кліча лісцяў жоўты сум зіму”), параўнанняў (“як чыста, бы святло абшары вымыла”, “як ціха – быццам зніклі людзі ўсе”).

Важнае значэнне ў раскрыцці тэмы верша “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…” мае кампазіцыя твора, падпарадкаваная найбольш поўнаму выражэнню ідэі. У вершы выразна вылучаюцца тры часткі: апісанне наступлення восені (уступ), звароты да Бацькаўшчыны і да нашчадкаў (асноўная частка), паўторнае апісанне восені з вывадам у апошнім радку. Кальцавая кампазіцыя верша дазволіла У. Караткевічу найбольш поўна і дакладна выразіць ідэю любові да Бацькаўшчыны і беражлівых адносінаў да сваёй зямлі.

Такім чынам, верш У. Караткевіча “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…” – яскравае сведчанне веры паэта ў векавечнасць, неўміручасць сваёй радзімы, яго запавет нам, нашчадкам, любіць і аберагаць прыгажосць сваёй бацькаўшчыны. А яшчэ гэты верш – доказ моцнай, неўміручай любові самаго паэта да сваёй цудоўнай “зямлі пад белымі крыламі”.

…Спадзяюся, што мне ўдалося на прыкладзе верша “У векавечнай бацькаўшчыне клёны…” пераканаць Вас у тым, што паэзія У. Караткевіча сапраўды займае адну з вышэйшых прыступак на паэтычнай лесвіцы беларускай патрыятычнай лірыкі.

Уладзімір Караткевіч

***

У векавечнай бацькаўшчыне клёны

Нячутна пачынаюць аблятаць

На рыжую траву, на мох зялёны,

На весніцы,

На ціхі стаў, на гаць.

Зямля глядзіць азёрамі-вачыма

На ясны свет, што стыне у красе.

Як чыста, бы святло абшары вымыла,

Як ціха - быццам зніклі людзі ўсе.

Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах,

Як летась, як мільёны год таму...

Ляцяць на ветры косы рыжай восені,

І кліча лісцяў жоўты сум зіму.

На вуснах стыне горкі смак рабіны,

Цалую іх, халодныя як лёд.

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікнеце і вы,

Што векавечны толькі край, і далеч,

І жоўты ліст на зелені травы,

Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны

Тысячагоддзі будуць аблятаць

На рыжую траву, на мох зялёны,

На весніцы, на ціхі стаў, на гаць,

Што нездарма яна з асінак рудых,

Калі ідзеш увосень па зямлі,

Раняе золата пад ногі людзям,

Каб мы яе любілі й бераглі.



Скачать документ

Похожие документы:

  1. Фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў мінулыя эпохі, адраджаліся ж пераважна ў перапрацоўках

    Документ
    Беларускі фальклор найлепш захаваўся ў параўнанні з фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў мінулыя эпохі, адраджаліся ж пераважна ў перапрацоўках.
  2. Василий Сигарев

    Документ
    «Белые мелькающие хлопья всё падали и падали на землю; они стерли очертания, опушили предметы льдистым мхом; и в великом безмолвии затихшего города, погребённого под покровом зимы, слышался лишь зыбкий, неясный, неизъяснимый шелест
  3. Кубановедение (2)

    Урок
    «Живой народный язык, сберегший в жизненной свежести дух, который придает языку стройность, силу, ясность, целость и красоту, должен послужить источником и сокровищницей для развития образованной русской речи».
  4. Михаил Тихомиров: «Древняя Москва. XII xv вв.»

    Документ
    Переиздание вышедшей в 1947 году книги М. Н. Тихомирова «Древняя Москва». Текст печатается по первому изданию, не считая незначительных стилистических изменений в отдельных оборотах речи.
  5. «Народный сказитель аула Былым»

    Исследовательская работа
    Балкарцы издавна жили в ущельях и составляли пять отдельных обществ: Балкарское, Хуламское, Безенгийское, Чегемское, Баксанское (Урусбиевское). Позже всех было заселено Баксанское ущелье.

Другие похожие документы..