Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Закон'
Основной идеей законопроекта является создание условий функционирования федеральной контрактной системы (ФКС) – совокупности норм и правил, обеспечив...полностью>>
'Урок'
В 1983 году отмечалось 1200-летие со дня рождения величайшего средневекового ученого Средней Азии Мухамеда ибн Мусы аль-Хорезми. С именем этого ученог...полностью>>
'Конкурс'
Цели:1.познакомить с детством поэта, с периодом Михайловской ссылки; помочь осознать роль няни в жизни поэта; показать мастерство поэта в создании ка...полностью>>
'Документ'
Инкотермс 2010 (Incoterms 2010) – это международные правила, признанные правительственными органами, юридическими компаниями и коммерсантами по всему...полностью>>

Палітычная сістэма полацкага княства ў ІХ хіі стст

Главная > Конкурс
Сохрани ссылку в одной из сетей:

Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Полацкі дзяржаўны універсітэт”

Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў

вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь

Паліталогія, сацыялогія, гісторыя Беларусі

Полацкая спадчына

ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА Ў ІХ – ХІІ стст.

Аўтар:

Кежа Юрый Мікалаевіч

выпускнік гісторыка

– філалагічнага факультэта

Полацкага дзяржаўнага універсітэта

Навуковы кіраўнік:

Дук Дзяніс Уладзіміравіч,

загадчык кафедры айчыннай

і ўсеагульнай гісторыі, к.г.н., дацэнт

Наваполацк, 2009 г.

РЭФЕРАТ

Работа: 80 с., 96 крыніц.

Ключавыя словы: КНЯЖАЦКАЯ ЎЛАДА, ВЕЧА, АРЫСТАКРАТЫЯ, ЕПІСКАП, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ

Аб’ектам даследавання: палітычная гісторыя Беларусі ІХ – ХІІ стст.

Прадмет даследавання: палітычная сістэма Полацкага княства, асноўныя накірункі дзейнасці асобных палітычных інстытутаў.

Мэта работы: прааналізаваць структуру палітычнай сістэмы Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. У працэсе работы былі вырашаны наступныя задачы:

1) выявіць тыя фактары, з дапамогай якіх у Полацкім княстве ўсталявалася палітычная сістэма, якая ўключала сумесную дзейнасць князя і веча;

2) прааналізаваць асноўныя кампетенцыі, якія выконвалі палітычныя інстытуты Полацкага княства;

3) параўнаць палітычныя сістэмы Полацкага, Наўгародскага і Смаленскага княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы іх дзяржаўнага ладу.

Метады даследавання: дыялектычны, структурна-функцыянальны, дэдукцыі, гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны, гісторыка-сістэмны, рэтраспектыўны і іншыя.

Атрыманыя вынікі і іх навізна:

  • на аснове шырокага кола крыніц паказана і прааналізавана палітычная сістэма Полацкага княства ІХ – ХІІ стст.

  • прааналізавана спецыфіка дзяржаўнага ладу Полацкага княства ў параўнанні з Наўгародскім і Смаленскім княствамі.

  • зроблена спроба цэласнага даследвання пазначанай праблематыкі з вылучэннем агульных рысаў і асаблівасцяў.

Сфера ўжытку: матэрыялы дадзенай працы могуць выкарыстоўвацца ў якасці дадатковага матэрыалу ў школьным курсе “Гісторыя Беларусі”, а таксама ў гуртковай працы.

Сфера ўкаранення: сістэма адукацыі і культуры.

ЗМЕСТ

С.

УВОДЗІНЫ 4

  1. НАРМАНСКІ ПЕРЫЯД У ГІСТОРЫІ ПОЛАЦКА (ІХ – Х СТСТ.) 9

1.1 Палітычная гісторыя Полацка ў ІХ – Х стст 9

1.2 Арганізацыя улады ў ІХ – Х стст 17

  1. ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА Ў ХІ СТ 23

2.1 Княжэнне Брачыслава Ізяславіча (1003 – 1044 гг.) 23

2.2 Полацкае княства ў гады Усяслава Брачыславіча (1044 – 1001 гг.) 26

2.3 Арганізацыя ўлады ў Полацкім княстве ХІ ст 32

3. РАЗДРАБЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ Ў ХІІ СТ 38

3.1 Любецкі з’езд князеў і яго асноўныя вынікі 38

3.2 Утварэнне княстваў – удзелаў Полацкай зямлі 40

3.3 Палітычная гісторыя удзелаў Полацкай зямлі 44

4. ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД У ПОЛАЦКІМ КНЯСТВЕ ХІІ СТ 47

4.1 Княжацкая ўлада і яе функцыі 47

4.2 Улада веча. Палітычны дуалізм 51

4.3 Царква як элемент палітычнай сістэмы 57

5. АДНОЛЬКАВАЕ І АСОБНАЕ У ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМАХ

ПОЛАЦКАГА, НАЎГАРОДСКАГА І СМАЛЕНСКАГА

КНЯСТВАЎ 61

5.1 Параўнанні палітычных сістэм Наўгародскага і Полацкага

княстваў 61

5.2 Асаблівасці палітычнай сістэмы Смаленскага княства 67

ЗАКЛЮЧЭННЕ 73

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 75

УВОДЗІНЫ

Полацкае княства прайшло складаны шлях свайго развіцця. У розныя перыяды яно было самастойным, альбо падпарадкоўвалася пэўным палітычным абставінам, развівалася ў рэчышчы Кіеўскай дзяржавы або праводзіла самастойную палітыку, карыстаючыся сваімі мэтамі і інтарэсамі. На працягу ўсёй раннефеадальнай гісторыі ІХ – ХІІ стст. Полацк адстойваў сваю незалежнасць у розныя часы і пры розных уладарах. Пачынаючы з ІХ ст., ён іграў адну з галоўных ролей у жыцці ўсходнеславянскіх зямель, з`яўляўся адным з галоўных гандлевых цэнтраў Усходняй Еўропы. Полацк выступаў як культурная скарбніца беларускіх зямель, ён першаасноўны іх центр, ядро беларускай дзяржаўнасці. Пачынаючы сваё развіцце як племянное “княжанне”, Полацкае княства да ХІІ ст. эвалюцыянавала як моцнае дзяржаўнае ўтварэнне, дзе побач з княжацкай уладай існаваў вечавы лад. У гэтых адносінах Полацкае княства было першым княствам на тэрыторыі Беларусі і наогул на землях, якія ўваходзілі ў сферу інтарэсаў Кіеўскага княства (за выключэннем Ноўгарада і Пскова), дзе існавалі зачаткі алігархічнага праўлення. Такім чынам, Полацкае княства ў палітычным аспекце ўяўляе пэўны феномен, які да канца яшчэ не даследаваны. У гэтай сувязі вельмі важна звярнуць увагу на палітычнае жыццё Полацкага княства, разгледзіць яго палітычны і грамадскі лад, прааналізаваць усе складанасці яго палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця на працягу ІХ – ХІІ стст.

Варта звярнуць увагу на развіццё Наўгародскага княства, якое па сваёй палітычнай сістэме было падобнае на Полацкае, параўнаць дзяржаўны лад абодвух княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы ў арганізацыі ўлады. У працы разглядаецца палітычная сістэма Смаленскага княства, якое з ХІІ ст. ажыццяўляе значны ўплыў на палітычнае развіццё беларускіх земляў. Варта звярнуць увагу на палітычныя інстытуты Смаленскай зямлі, выявіць агульныя і асобныя рысы ў палітычнай сістэме Полацкага і Смаленскага княстваў.

У дадзенай працы, палітычная сістэма і палітычная гісторыя Полацкага княства разглядаецца ў рэчышчы Кіеўскай дзяржавы, так званай “імперыі Рурыкавічаў”, бо на погляд аўтара такая дзяржава існавала, але і не была вызначана выразнымі межамі, і палітыка кіеўскіх князёў, пачынаючы ад Алега і заканчваючы мангола – татарскім нашэсцем, пэўным чынам паўплывала на палітыку полацкіх князёў. Старажытная Русь была раннефеадальнай манархіяй. У ёй, у тым ліку і на яе заходніх землях, узнікла складаная і дыферэнцыраваная сістэма дзяржаўнага, ваенна – адміністрацыйнага і вотчыннага кіравання, уласцівая феадальнаму грамадству. Таму развіццё і ўзмацненне ў яе асобных рэгіёнах у тым ліку і ў Полацкім княстве стала ўсеагульнай і заканамернай з’явай.

У працы палітычная гісторыя Полацкага княства ІХ – ХІІ стст. падзелена на тры перыяды.

Першы перыяд закранае час з 820-х да 970-х гг. Ён звязан з уваходжаннем большасці беларускіх зямель у склад Кіеўскай дзяржавы, а таксама з узнікненнем і развіццём самастойнай дзяржавы ў Полацку. Гэты перыяд можа ўмоўна быць названы нарманскім, бо ў гэты час выхадцы з краін паўночнай Еўропы адыгрывалі вялікі ўплыў на ўсходнеславянскія землі, у тым ліку і на беларускія. Полацкае княства, як самастойная дзяржава, якая існавала на беларускіх землях, захоўваючы свой мясцовы характар, кіраваліся прышлымі нарманскімі ўладарамі. Гэты перыяд завяршаецца захопам Полацка наўгародскім (а потым кіеўскім) князем Уладзімірам, і забойствам апошняга нарманскага гаспадара Полацка Рагвалода.

Другі перыяд характарызуецца паступовым выхадам Полацка з-пад улады Кіева, росквітам яго палітычнай сілы, войнамі з Кіеўскай дзяржавай і падпарадкаваннем Літвы і Ніжняга Падзвіння. Ён працягваецца ад 970-х гг. да 1001 г., году смерці Усяслава Брачыславіча.

Трэці і апошні перыяд даследаванага часу, перыяд міжусобных войнаў, працягваецца ад 1102 г. да канца ХІІ ст. Ён уключае такія з’явы як: распад Полацкай зямлі на асобныя княствы і ўнутраную барацьбу ў ёй, працяг барацьбы з Кіеўскай дзяржавай і яе асобнымі княствамі, значны ўплыў Смаленскага княства на падзеі ў краі.

Актуальнасць тэмы відавочна, бо Полацкая дзяржава са сваімі самастойнымі палітычнымі інстытутамі з’яўлялась першай дзяржавай на тэрыторыі Беларусі, якая склала падмурак для ўтварэння далейшых дзяржаўных аб’яднанняў.

У азначэнні тэрміна “палітычная сістэма” існуе некалькі падыходаў. У якасці асноўнага разглядаецца наступны:

Палітычная сістэма – гэта ўніверсальная кіруючая і рэгулюючая сістэма, забяспечваюшчая адзінства функцыянавання другіх падсістэм грамадства на аснове выкарыстання дзяржаўнай улады [60]. Связуючым звяном, якое аб’ядноўвае розныя элементы палітычнай сістэмы грамадства з’яўляецца катэгорыя палітычнай ўлады [8].

Такім чынам, мэта дадзенай працы – прааналізаваць структуру палітычнай сістэмы Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст.

З мэты выцякаюць наступныя задачы:

1) выявіць тыя фактары, з дапамогай якіх у Полацкім княстве ўсталявалася палітычная сістэма, якая ўключала сумесную дзейнасць князя і веча;

2) прааналізаваць асноўныя кампетенцыі, якія выконвалі палітычныя інстытуты Полацкага княства;

3) параўнаць палітычныя сістэмы Полацкага, Наўгародскага і Смаленскага княстваў, выявіць агульныя і асобныя рысы іх дзяржаўнага ладу.

Аб’ект работы – палітычная гісторыя Беларусі ІХ – ХІІ стст.

Прадмет – палітычная сістэма Полацкага княства, асноўныя накірункі дзейнасці асобных палітычных інстытутаў.

Пры даследаванні праблемы аўтар кіраваўся прынцыпамі аб’ектыўнасці навуковасці і гістарызму. Пры напісанні працы выкарыстоўваўся сістэмна – гістарычны падыход. Які ў сваю чаргу ўключае структурна – функцыянальны, гістарычна – генетычны, гістарычна – параўнальны і гістарычна – тыпалагічны метады. Акрамя таго ў працы выкарыстоўваліся агульнанавуковыя метады – лагічны, індукцыі, дэдукцыі, тыпалогіі.

Гістарыяграфія па тэме прадстаўлена вялікім аб’ёмам прац па вывучэнню палітычнай гісторыі беларускіх земляў ІХ – ХІІ стст.

У дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі развіццё Беларусі не было самастойным прадметам даследавання. Пытанні гісторыі беларускіх зямель закраналіся ў абагульняючых працах і курсах гісторыі В.М. Тацішчава, М.М. Карамзіна, С.М. Салаўёва, В.В. Ключэўскага і іншых расійскіх гісторыкаў, якія разглядалі Полацкае княства як частку Кіеўскай Русі [80; 40; 75; 41].

У першай палове ХVIII стст. даследаваннем гісторыі беларускіх княстваў займаўся В.Н. Тацішчаў. У яго мнагатомным сачыненні “История Российская” асветлены многія пытанні старажытнай дзяржаўнасці. У “Истории Российской” змяшчаюцца шматлікія звесткі пра Полацкую зямлю, таму што ў Тацішчава меўся Полацкі летапіс, які пазней быў згублены.

У рабоце разгледжаны працы У.Е. Данілевіча і М.В. Доўнар – Запольскага. У.Е. Данілевіч у працы “Очерк истории Полоцкой земли до конца ХIV столетия” сабраў шмат крыніц і зрабіў сур’ёзнае даследаванне [23].

У пачатку 20 –х гадоў напісаў сінтэтычную працу па гісторыі Беларусі М.В. Доўнар – Запольскі. Ён адным з першых выразіў дакладную нацыянальную накіраванасць сваіх даследаванняў. Так, у адной са сваіх першых работ “Очерк истории Кривической и Дреговической земель до конца ХІІ столетия”, значная ўвага была нададзена даследаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў старажытны перыяд. Адной з асаблівасцей палітычнага ладу ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, вучоны лічыў так званую валасную сістэму кіравання, калі горад быў арганічнай часткай сваёй воласці і ў адміністрацыйных адносінах не аддзяляўся ад яе. Органам кіравання ўсёй воласцю было веча [24].

У працы У.М. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” даволі падрабязна характэрызуецца гісторыя Беларусі ў “Полацкі перыяд” ІХ – ХІІІ стст. [35].

Разгледжаны працы гісторыкаў Б.Д. Грэкава, М.Н. Ціхамірава, Б.А. Рыбакова, І.Я. Фраянава, З.Ю. Капыскага [19; 81; 66; 84; 43].

У працы М.Н. Ціхамірава “Древнерусские города” апісаны падзеі ў Полацкай зямлі, зроблены абгрунтаваны вывад, што ў ХІІ ст. ў Полацку складваўся той палітычны лад, які знаёмы нам паводле Ноўгарада Вялікага [81].

Тое ж самае можна казаць пра працы І.Я. Фраянава, які ўслед за Ціхаміравым сцвярджае, што гісторыя Полацка ў многім падобная да гісторыі Ноўгарада. Але І.Я. Фраянаў крытычна ставіцца да ацэнкі М.Н. Ціхаміравым ролі класаў і класавай барацьбы ў гісторыі Полацкай і іншых зямель. На думку І.Я. Фраянава, класаў у тыя часы не існавала, бо працэс класаўтварэння быў незавершаны, мелі месца народныя рухі і хваляванні, а не класавая барацьба [82].

Гісторыя Полацкага княства з выкарыстаннем пісьмовых крыніц і дадзеных археалогіі выкладзена Л.В. Аляксеевым ў грунтоўнай манаграфіі “Полоцкая земля в ІХ – ХІІІ вв.: Очерки истории Северной Белоруссии”, а гісторыя Смаленскага княства – у кнізе “Смоленская земля в ІХ – ХІІІ вв.: Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии”. Аўтар зрабіў выснову, што Полацкае княства ў раннім сярэднявеччы было самастойнай палітычнай адзінкай з арыгінальнай культурай. У сваёй апошняй працы “Западные земли домонгольской Руси”, Л.В. Аляксееў абагульніў дасягненні рускай і беларускай археалогіі ў даследаванні беларускіх зямель ІХ – ХІІІ стст [1].

Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – ХІІІ стст., якія адстойваюць ідэю існавання адзінай старажытнарускай народнасці, разглядае Э.М. Загарульскі [30], аб чым сярод даследчыкаў існуюць альтэрнатыўныя погляды. Г.В. Штыхаў лічыць, што старажытнаруская народнасць канчаткова не сфармавалася і сам тэрмін спрэчны. Ён таксама распрацаваў пытанні гарадскога кіравання, дзейнасці полацкага веча, яго складаных адносін да княжацкай улады [90].

У працы беларускага гісторыка А.П. П’янкова “Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси”, вучоны сцвярджае, што на землях усходніх славян Кіеўская Русь была не першым дзяржаўным утварэннем, бо да яе існавала шэраг дзяржаўных утварэнняў у якія ўваходзілі і беларускія землі [63].

М.І. Ермаловіч, выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тацішчаўскіх звестак, тапанімікі, археалогіі, выклаў гісторыю беларускіх зямель пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем Вялікага княства Літоўскага [28].

У працы Я.У. Новікава “Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца ХІІ ст.” даследчык разглядае з’яву вайны ў палітычным кантэксце і прасочвае яе эвалюцыю ад інструмента ў барацьбе за магутнасць да самадастатковага фактару гісторыі. Аўтар узнаўляе хаду падзей беларускай ваенай гісторыі, паказвае ўплыў вайны на развіццё грамадства [56; 57].

Важнай Крыніцай па гісторыі ўсходнеславянскіх зямель Х – пач. ХІІ ст. з’яўляецца “Аповесць аб мінулых часах” (“Повесть временных лет”), у якой прадстаулены каштоўныя звесткі пра палітычную гісторыю Полацкага княства [45]. Важныя звесткі прадстаўлены ў старажытнарускім творы “Слова пра паход Ігаравы”, ў якім змешчаны дадзеныя адносна ваеннай і палітычнай гісторыі Русі, ў тым ліку і беларускіх зямель. У творы асобная ўвага надаецца полацкаму князю Усяславў Брачыславічу і яго дзейнасці на пасадзе кіеўскага князя ў 1068 г. [73]. Каштоўныя звесткі па гісторыі Усходней Еўропы змешчаны ў ісландскай “Сазе аб Эймундзе” (“Eymundar Saga”), у якой большасць звестак носяць міфічны характар, але некаторыя паведамленні можна разглядаць як сапраўдныя гістарычныя падзеі [38].

1 НАРМАНСКІ ПЕРЫЯД У ГІСТОРЫІ ПОЛАЦКА (ІХ – Х стст.)

1.1 Палітычная гісторыя Полацка ў ІХ-Х стст.

Пачынаючы адлік гісторыі Полацка ад летапіснай даты заснавання горада ў 862 г., нельга лічыць менавіта гэтую дату пачаткам яго заснавання. Можна пагадзіцца з М.І. Ермаловічам аб існаванні дзвюх племянных саюзаў: паўночнага і паўдневага. “У летапісе пад 859 г. адзначана, што ў той час, як варагі бралі даніну з чудзі, славенаў, меры і крывічоў, хазары спаганялі яе з палянаў, севяранаў, вяцічаў” [28, с. 54]. У 20-я гг. ІХ ст. адбылося адкрыццё гандлевых шляхоў па Дзвіне і Дняпры, што і звязана з прыходам нарманаў на беларускія землі. З’яўленне варагаў добра фіксуецца манетнымі скарбамі. Скарб знойдзены ў Магілёўскай губерні ў 1822 г. быў захаваны ў канцы 820-х гг. і ўтрымліваў 1300 манет і рэзаных дырхемаў дынастый Умаядаў, Ідрысідаў і Абасідаў. Скарб трохі пазнейшага часу быў знойдзены ў Падзвінні ў прасторы паміж Дзвіной і Дняпром, каля возера Пліса і возера Нарач [6, с. 455 – 457]. Засноўваючыся на гэтых дадзеных, можна лічыць што 820-я гады з’яўляюцца пачаткам пранікнення варагаў на беларускія землі. Як сцвярджае Я.У. Новікаў, асноўнай рухаючай сілай, якая спрыяла дзейнасці варагаў на беларускіх землях, быў інтарэс да пасрэдніцкага гандлю паміж Скандынавіяй, Усходам, затым і Візантыяй [56, с. 95]. Падсумоўваючы гэтыя дадзеныя, можна сцвярджаць, што уключэнне Полацка як самастойнага горада – дзяржавы ў палітычныя адносіны Усходняй Еўропы адбылося ў пачатку ІХ ст., а не з летапіснай даты прызвання варагаў на паўночныя землі усходніх славян.

Складзеныя на рускіх землях летапісы не захавалі звестак пра канкрэтныя падзеі першай паловы ІХ ст, але Я.У. Новікаў спрабуе яе аднавіць з дапамогай іншых крыніц, а менавіта “Гісторыі данаў” Саксана Граматыка [56].

Адно з паведамленняў Саксана звязана з паходамі на беларускія землі нарманскага ваяра Рагнара Лодбрака (Ragnar Lodbrok). Па паведамленню Саксана, Рагнар выступіў супраць гелестантыйцаў (іх найбольш верагодна суадносяць з балцкім племенем земгалаў якія жылі па Дзвіне) [56, с. 95]. Паведамленне аб захопе Рагнарам Земгаліі і Русі падобна да легенды, аднак па меркаванню Я.У. Новікава мае рэальныя дэталі. Паводле паведамлення, Рагнар прарваў баявую лінію варожага войска з дапамогай бронзавых коней, пастаўленых на кола, і атрымаў рашучую перамогу. “Загадкавыя бронзавыя колы на конях, хутчэй за ўсё, былі метафарай для апісання перацягвання караблёў, якія ў нарманаў часта называліся “марскімі канямі”, праз волакі з дапамогай каткоў” [56, с. 95]. Так як з Дзвіны і буйных рэк магчыма было трапіць на рэкі Днепр і Ловаць, магчыма Рагнар сапраўды мог ваяваць землі празваныя пазней Руссю і падпарадкаваць сабе мясцовых родаплемянных князёў. Апісанне гэтага набегу, калі ён сапраўды адбыўся, можа адлюстроўваць набег данаў на падзвінскія землі. Яшчэ адзін набег, ужо дакладна на беларускія землі, Саксан прыпісвае Фродэ (Frode), сыну Хадынга (Hadding). Згодна з паведамленнем, Фродэ накіраваў свой набег непасрэдна на Полацк (Palteska), дзе панаваў кароль Веспасінс (Vespasins). Нарманы ўварваліся ў горад, Веспасінс быў забіты [56, с. 97]. Бяспрэчна, гэта гісторыя мае паўміфічны характар і напоўнена легендарнымі асобамі. Але нездарма Саксан Граматык упамінае, менавіта на Полацк быў скіраваны набег нарманскага ўладара. Менавіта гэта быў чарговы драпежніцкі набег на землі Падзвіння з карыснай мэтай здабыцця здабычы, але каб прыдаць паведамленню эпічны характар, Саксан змяшчае ў ім легендарных асоб і апісвае ваенныя хітрыкі з дапамогай якіх Фродэ захапіў горад. Падцвердзіць, ці абвергнуць гэтыя паведамленні амаль немагчыма, але бясспрэчна тое, што Полацк існаваў с пачатку ІХ ст., пераўтварыўшыся з племяннога цэнтра ў гандлева – рамеснае паселішча, на важным гандлевым шляху, які і зрабіў яго затым адным з магутнейшых гарадоў Усходняй Еўропы, і ён не мог пазбегнуць увагі з боку правадыроў нарманскіх дружын. З другой паловы ІХ ст., сярод усходніх славян пачынаюць стварацца дзяржаўна – грамадскiя арганізацыi. Плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ідуць па тым жа гістарычным шляху. Яшчэ да заклікання вядомых князёў варагаў (862), тут пачалі складвацца воласці – княствы [35, с. 34].

Менавіта ўжо ў гэты час (50-я гг. ІХ ст.), усходнеславянскія плямёны былі ўмоўна расколаты на два племянных аб’яднання: паўночны і паўдневы саюзы плямёнаў. Прычына ўзнікнення гэтых аб’яднанняў заключалася ў неабходнасці барацьбы са знешнімі ворагамі: для першага (чудзь, славены, мер, крывічы) – з варагамі, для другога (паляне, севяране, вяцічы) – з хазарамі [28, с. 54].

На вялікіх абшарах імкліва адбываюцца падзеі звязаныя са стварэннем першых усходнеславянскіх дзяржаў вакол Ноўгарада, Полацка, Кіева. Аб’яднальныя тэндэнцыі паскараліся знешнімі фактарамі. Асабліва ўплывалі намаганні варагаў са Скандынавіі і хазар з Паволжа [29, с. 32]. Паміж Ноўгарадам, Полацкам і Кіевам пачынаецца працяглая барацьба за аб’яднанне ўсходнеславянскіх зямель [29, с. 32].

Такім чынам, ужо з сярэдзіны ІХ ст. Полацк займае адно з першых месцаў сярод усходнеславянскіх і балцкіх зямель, і менавіта ў гэты час быў закладзены падмурак для яго далейшага развіцця, адстойванне сваіх інтарэсаў і ўсталяванне яго магутнасці. Вылучэнню Полацка сярод нешматлікіх гарадоў паўночнай часткі усходнеславянскіх зямель спрыялі фактары, звязаныя перш за ўсё з гандлевымі стасункамі з Скандынаўскімі землямі, што і абумовіла яго далейшае развіццё ў гэтым накірунку.

Пад 862 г. у “Аповесць мінулых часоў” паведамляе: “Изъгнаша Варяги за море, и не даша имъ дани, и почаша сами в собе володети” [45, с. 19]. Звесткі пісьмовых крыніц аб выгнанні нарманаў пацвярджаюцца нумізматычнымі дадзенымі. Пачынаючы прыкладна з 860 г. на дзесяцігоддзе перапыняецца ўвоз усходняга срэбра ў Швецыю і на Готланд [65, с. 109]. З гэтага можна меркаваць, што спроба нарманаў падпарадкаваць славянскія, балцкія і фіна – угорскія плямёны скончалася няўдала. Перыяд выгнання варагаў з беларускіх і іншых усходнееўрапейскіх земляў летапісец апісвае наступным чынам: “И не бе в нихъ правды, и въста родъ на родъ, и беша в нихъ усобице, и воевати почаша сами на ся” [45, с. 19]. Наўрад ці паражэнне асобных нарманскіх дружын у барацьбе са славянскімі, балцкімі і фіна – угорскімі плямёнамі магло выклікаць надзвычайны выбух анархіі і вайны ўсіх супраць усіх [56, с. 100]. Гэта з’ява не магла мець універсальнага характару на ўсім абшары ўсходнееўрапейскага рэгіёна, бо сам факт змагання мясцовага і прышлага насельніцтва адбываўся на ўзроўні асобных плямёнаў ці саюзаў. Хутчэй за ўсё, пасля таго як адпала неабходнасць у злучэнні сіл, выкліканая знешней агрэссіяй, справы ўсходееўрапейскіх плямёнаў вярнуліся да свайго звыклага стану: пастаяннай міжабшчыннай варожасці, згаданай Маўрыкіем і Вульфстанам.

Найбольш развітым на той час плямёнам, крывічам і славенам, якія ўжо пачалі выходзіць са стану ваеннай дэмакратыі была патрэбна кіруючая сіла, каб забяспечыць унутраны мір, ахову ад знешняй пагрозы і функцыянаванне гандлёвых шляхоў, для чаго вельмі добра падыходзілі нядаўнія ворагі нарманы. “Добрыя ваяры і падарожнікі, яны маглі адыграць нейтральную і незаангажыраваную ролю ва ўпарадкаванні мясцовых спраў, знаходзячыся ў аднолькавых дачыненнях з усімі спаборнымі групоўкамі” [56, с. 101]. Гэта прывяло да запрашэння ў 862 г. славянскай і фіна – угорскай знаццю (плямёны крывічаў, славен, чудзі) на княжэнне ў Ладагу нарманскага конунга Рурыка з братамі Сінеўсам і Труварам. Менавіта 862 г. афіцыйна лічыцца пачаткам дзяржаўнасці на ўсходнеславянскіх землях.

Запрашэнне нарманскіх уладароў у Ладагу было невыпадкова, бо Ладага ў той час з’яўлялася вялікім гандлева – рамесным паселішчам, і цэнтрам славенскага саюзу плямёнаў. Менавіта ладажане ў той час пратандавалі на кантроль верхняй часткі Волхаўска – Волжскага шляху, які быў на тот момант галоўным гандлёвым шляхам Усходняй Еўропы. Пасля ўмацавання Ладагі, Рурык “пришед къ Ильмерю, и сруби городъ надъ Волховом, и прозваша и Новгород, и седее тут, и раздая мужемъ своимъ волости и городы рубити: овому Полътескъ, овому Ростовъ, другому Белоозеро”[45, с. 14]. Падобныя працэсы прахадзілі і на поўдне. Тут у 864 г. мужы Рурыка Аскольд і Дзір прайшлі праз Смаленск і селі княжыць у Кіеве. Такім чынам ва Усходняй Еўропе пачалі фарміравацца два цэнтры з княжацкай ўладай: на поўначы з цэнтрам у Ноўгарадзе, і на поўдні з цэнтрам у Кіеве.

Нам не вядома імя першага князя, прынятага палачанамі, але верагодна, што па этнічным паходжанні як “муж” Рурыка, ен быў скандынавам [14, с. 148].

Такім чынам Полацк уваходзіць у сферу інтарэсаў Ноўгарада, і трапляе пад уплыў той палітыкі якую праводзіў Рурык з мэтай поўнага падпарадкавання паўночнай часткі шляху “з варагаў у грэкі”. В.М. Ляўко лічыць, што ў гэты час Полацкае княства ўваходзіць у федэрацыю паўночных дзяржаў Усходняй Еўропы [46, c. 39]. М.І. Ермаловіч лічыць, ў сярэдзіне ІХ ст. склаўся палітычны трохкутнік Кіеў – Ноўгарад – Полацк, і Полацкае княства выступае як асобная дзяржава са сваімі інтарэсамі [28, c. 60].

Ужо к сярэдзіне 60-х гг. ІХ ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы склаліся два палітычныя утварэнні: на поўначы – з цэнтрам у Ноўгарадзе, дзе панаваў Рурык, і на поўдні – з цэнтрам у Кіеве, дзе князямі былі Аскольд і Дзір. Гэтыя дзяржаўныя утварэнні чымсці былі падобныя на паўночнае і паўднёвае аб’яднанні плямёнаў якія існавалі раней, але, калі саюзы плямёнаў былі створаны для абароны ад знешніх ворагаў (варагаў і хазараў), то дзяржаўныя ўтварэнні Ноўгарада і Кіева выступалі як канкурэнты ў авалоданні гандлёвымі шляхамі. Барацьба паўночнага і паўднёвага палітычных утварэнняў у адрозненні ад ранейшай міжабшчыннай і міжплемянной варожасці пачала ўкладацца ў рацыянальныя ўзоры паводзін з пункту гледжання палітыкі [56, с. 102]. Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзеянняў Рурыка, паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства [14, c. 149]. М.І. Ермаловіч выказвае думку, што падставай для нападу на Полацк з’явілася падпарадкаванне апошнім прыпятскай часткі дрыгавічаў, што стварыла непасрэдную пагрозу Кіеву [28, c. 60]. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865 г. (па некаторых звестках у 867 г.) здзейсняюць ваенны паход на Полацк. Горад знаходзіўся на заходнядзвінскім адгалінаванні шляху “з варагаў у грэкі” і авалоданне ім мела важнае стратэгічнае значэнне. “Аповесць мінулых гадоў” абмяжоўваецца толькі паведамленнем, што кіеўскія князі “много зла сътвориша” [45, с. 23]. У асітатнім вынікі пахода невядомы. Па сціслым звесткам летапісу можна пагадзіцца з М. І. Ермаловічам : “Аскольд і Дзір, заваяваўшы Полацкую і Дрыгавіцкую землі, гэтым самым намнога умацавалі пазіцыі Кіева ў яго збіральніцкай дзейнасці” [28, c. 61].



Скачать документ

Похожие документы:

  1. Зацвярджаю

    Документ
    1-01 01 02-05 Дашкольная адукацыя. Лагапедыя; 1-01 02 02 Пачатковая адукацыя (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 02 Руская мова і літаратура (з дадатковымі спецыяльнасцямі);
  2. Гродна полацк І ноугарад у ІХ-ХІІІ стст

    Документ
    У 1563 г. Іван Грозны (Жахлівы) захапіў і знішчыў горад Вялікага княства Літоўскага – Полацк. Яго дзед Іван ІІІ у 1471 г. і 1477-78 гг. і ён сам у 1569 г.
  3. Раздзел I.  Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей

    Документ
    РАЗДЗЕЛ I.  СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН(ад старажытных часоў – да другой паловы ХІІІ ст.
  4. Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

    Документ
    9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
  5. Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці. Сярэдні палеаліт (100 тыс гадоў назад –40(35) тыс

    Документ
    Каля 15 тыс. г. назад ледавік пачаў пакідаць тэрыторыю Беларусі, пачалося пацяпленне. Маманты зніклі. З’явіліся паўночныя алені і паляўнічыя на паўночных аленяў.

Другие похожие документы..