Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Доклад'
ДокладПрезидента Международного общественного Фонда единства православных народов (МОФЕПН) профессора В.А.Алексеева на конференции Межпарламентской А...полностью>>
'Документ'
Начиная с XIX века, в европейском обществе все больше распространяется убеждение о противоположности научного и религиозного знаний. Впервые высказан...полностью>>
'Публичный отчет'
Цель отчета – показать объем, уровень и качество проделанной работы, проанализировать свою профессиональную деятельность. Отчет должен отражать сведе...полностью>>
'Документ'
Автор книги на протяжении более 20 лет занимается практическим изучением психологии различных типов людей. Описывая основные человеческие типы, С. За...полностью>>

Гродна полацк І ноугарад у ІХ-ХІІІ стст

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

Генадзь Семянчук

Гродна

ПОЛАЦК І НОУГАРАД у ІХ-ХІІІ стст.

У 1563 г. Іван Грозны (Жахлівы) захапіў і знішчыў горад Вялікага княства Літоўскага – Полацк. Яго дзед Іван ІІІ у 1471 г. і 1477-78 гг. і ён сам у 1569 г. захапілі і знішчылі Ноўгарад Вялікі. Гэтыя крывавыя падзеі былі апошнімі момантамі ў гісторыі ўнікальных усходнеславянскіх цывілізацый, створаных 500-600 год да іх. Знішчэнні Полацка і Ноўгарада Маскоўскай дзяржавай сталіся знакавымі: скончылася эпоха сярэднявечнай дэмакратыі ў усходнеславянскім свеце. Настала эра дэспатыі (якая, на жаль, і да сёняшняга дня цягнецца на вялікіх абшарах Усходняй Еўропы)1.

Знішчэнне Ноўгарада і Полацка з*явілася і культурнай катастрофай для Усходняй Еўропы. На думку расійскага лінгвіста Андрэя Залізняка, “если бы древненовгородское государство продолжало самостоятельное существование, этот процесс должен был бы привести к формированию особого восточнославянского славянского языка, подобно, например, белорусскому или украинскому. ... с историко-лингвистической точки зрения, в ХI-XV вв. совокупность местных идиомов Новгородской земли образовывала пучок диалектов, развитие которого в самостоятельный язык было прервано с концом новгородской независимости и включением Новгородской земли в состав Московского государства...»2.

Чаму ў культурных, палітычных, сацыяльных адносінах Полацк і Ноўгарад так адрозніваюца ад Масквы? Прычыны знаходзяцца ў гісторыі гэтых адміністратыўных цэнтраў у раннім сярэднявеччы. Менавіта асаблівасці іх генэзісу і развіцця, геаграфічнае размяшчэнне і гістарычная роля, сацыяльна-палітычная структура і, урэшце, ментальнасць насельніцтва вылучаюць іх сярод іншых усходнееўрапейскіх цэнтраў.

Ноўгарад і Полацак, разам з Кіевам, былі першымі дзяржаваўтваральнымі цэнтрамі на тэрыторыі Усходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы3. Ужо аўтар “Аповесці мінулых часоў” вылучае палянаў, палачан і славенаў сярод іншых усходнеславянскіх народаў, лакалізуючы іх вельмі канкрэтна – кіеўскія пагоркі для палянаў, р. Палата для палачанаў і берагі возера Ільменя для славенаў4. Разглядаючы гістарычны лёс вызначаных народаў цяжка не пагадзіцца з пецярбурскім беларусазнаўцам Васілём Булкіным: “... ведущую роль в истории Древней Руси сыграли эти небольшие, по Л.Н.Гумилёву, «пассионарные» объединения. Здесь, в отличие от других групп восточных славян, почти сразу средоточием жизни стали городские центры – Киев, Новгород, Полоцк»5. Неабходна падкрэсліць той факт, што фармаванне дзяржаўнасці ў Наўгародскім і Полацкім краях адбывалася ва ўмовах працяглай і заўзятай барацьбы палачанаў і наўгародцаў за незалежнасць ад Кіева6. Гэтая барацьба моцна паўплывала на працэс станаўлення і формы дзяржаўнага жыцця. Дарэчы, летапісныя крыніцы ані разу не паведамляюць нам аб сумесных дзеяннях Ноўгарада і Полацка супраць Кіева. Наадварот, Ноўгарад і Кіеў неаднойчы разам выступалі супраць Полацка7 альбо апошні ў хаўрусе з паўночна-усходнімі князямі ваяваў супраць наўгародцаў8. Падобная сітуацыя сведчыць аб зацятай канкурэнцыі, часта агрэсіўнай і ваяўнічай, паміж двума важнымі цэнтрамі на паўночным захадзе Усходняй Еўропы.

Узаемаадносіны паміж Ноўгарадам і Полацкам неаднойчы разглядаліся ў спецыяльнай літаратуры9. Разглядаючы гэтыя адносіны у першую чаргу па звестках наўгародскага і кіеўскага летапісання, мы, на жаль, ўяўляем іх пераважна як варожыя і ваяўнічыя. На нашу думку, гэта зусім не адпавядае сапраўднасці. Аналізуючы наўгародскае летапісанне, звяртаем увагу, што аўтараў летапісаў гісторыя Полацка цікавіла пераважна ў момант канфліктных сітуацый, альбо калі падаваліся полацкія падзеі, якія мелі агульнарускі характар. У Наўгародскім І летапісу малодшага ізводу полацкіх звестак пададзена 5 з часоў Уладзіміра і Рагнеды, 1 пра Брачыслава, 7 з часоў Усяслава Брачыславіча, 9 з ХІІ ст. і 8 з ХІІІ ст.10 Прычым пераважная большасць з іх мае вайсковы характар. Натуральна, наяўная крыніцазнаўчая база не дазваляе ў поўным аб*ёме сканструяваць наўгародска-полацкія адносіны ў раннім сярэднявеччы. Больш таго, па-за ўвагай наўгародскага летапісца засталіся гаспадарчыя і культурныя ўзаемаадносіны, высокі ўзровень якіх пацвярджаецца археалагічнымі, лінгвістычнымі і мастацтвазнаўчымі крыніцамі.

Ужо першыя гістарычныя звесткі аб Полацку (862 г.) шчыльна звязаны з Ноўгарадам. У Лаўрэнцеўскім варыянце ПВЛ змешчаны сюжэт аб усталяванні адзінаўладдзя Рурыка пасля смерці яго братоў Сінеўса і Трувора: “ И прия власть Рюрик, и раздая мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро. И по тем городом суть находници варязи, па перьвии насельнци в Новегороде словене, а в Полотьски кривичи, в Ростове меря, в Беле-озере весь, в Муроме мурома; и теми всеми обладаше Рюрик”11. Расійскі гісторык Ігар Фраянаў не без падстаў у дадзеным летапісным апавяданні бачыць палітычны падтэкст, звязаны з падзеямі другой паловы ХІ – пачатку ХІІ стст.12 У гэты час адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам (чытай Кіевам) былі вельмі варожымі. Асабліва вызначыўся полацкі князь Усяслаў Брачыславіч, які неаднойчы нападаў на Ноўгарад і яго воласці13. Усё гэта сфармавала ў наўгародцаў і “вскормленного” імі князя Мсціслава, сына Уладзіміра Манамаха, страшэнную непрыхільнасць да палачанаў. Што знайшло адлюстраванне на старонках летапісаў, дзе Полацк пададзены як горад, які здаўна быў другаразрадным і падпарадкаваным наўгародскаму князю. Менавіта ў падобным настроі адрэдагаваў наўгародскі летапісец па заданню Мсціслава “Аповесць мінулых часоў”, а пазней антыполацкі палітычны выбрык быў падхоплены ўжо складальнікамі наўгародскіх летапісаў14.

Аб адносінах паміж Ноўгарадам і Полацкам у апошняй чвэрці Х ст. сведчыць нам добра вядомая (як сучаснікам падзей, так і нашчадкам) эпічная легенда аб сватанні князя Уладзіміра Святаславіча да дачкі полацкага князя Рагвалода Рагнеды15. Сапраўдныя прычыны канфлікту паміж Полацкам і Ноўгарадам у пачатку 70-х гадоў Х ст. стала суперніцтва паміж двума цэнтрамі за панаванне на паўночным захадзе ўсходнеславянскай тэрыторыі і важным адрэзкам гандлёвай камунікацыі “з вараг у грэкі”, у пашырэнні падпарадкаваных ім тэрыторый і павелічэнні сваіх даходаў, якія траплялі ў выглядзе даніны16. Ініцыятарам гэтай наўгародска-полацкай вайны быў суперсаюз на чале з ільменскімі славенамі (у склад якога яшчэ ўваходзілі пскоўскія крывічы і чудзь)17. Як вядома з летапіснага апавядання, вынік вайны для Полацка быў трагічным. Горад быў разбураны18, князь з жонкай і сынамі забіты (апошняе было зроблена з мэтай ліквідацыі законных спадчыннікаў Полацкай дзяржавы, магчымых канкурэнтаў), князь Уладзімір узяў за жонку Рагнеду, тым самым узаконіўшы свае правы на Полацкае княства. Па сутнасці, Полацк на пэўны час трапляе пад панаванне Ноўгарада, які ў сваю чаргу залежаў ад Кіева. Не выпадкова, В.Н.Тацішчаў напісаў аб Уладзіміры, які перамог Рагвалода: “И тако обладал княжением полоцким”19.

Звернем увагу на адну тыповую для сярэднявечнага грамадства акалічнасць. Летапісныя паведамленні часам выразна звязваюць працэс сватання альбо шлюбу з усталяваннем (ці перайманнем) палітычнай улады. У сувязі з гэтым неабходна згадаць пачатковы перыяд гісторыі Кіеўскай Русі. Да часоў праўлення Вольгі (40-я гады Х ст.) адносіцца першая адпаведная ўзгадка, якая датычыцца праекту шлюбу яе і драўлянскага князя Мала. Пасля забойства мужа Вольгі, князя Ігара “реша же Деревляне: “се князя убихомъ рускаго; поимемъ жену его Вольгу за князь свой Малъ и Святослава, и сотворим ему, яко же хощемъ”20. Падобным чынам паводзіць сябе Уладзімір у 978 г., які пасля забойства Яраполка, кіеўскага князя, “залеже жену братьню грекиню …от нея же родися Святополк”21. Відавочна, што мы бачым сітуацыю, калі пасля перамогі аднаго князя над другім пераможцу пераходзяць не толькі пасада (дзяржаўная ўлада), а таксама жонка, магчыма, з дзецьмі, што ў вачах сучаснікаў адлюстроўвала пераемнасць ды легітымнасць вышэйшай улады, нават пры прымусовых дзеяннях. Падобные легенды, звязаныя з утварэннем дынастый (і як вынік – дзяржаў), вядомы вельмі шырока сярод індаеўрапейскіх народаў, што знайшло адлюстраванне ў міфічных казках і рытуалах22. Напрыклад, у чэшскага храніста Космаса з Прагі дынастыя чэшскіх князёў Пржэмыславічаў і перайманне ёю законнай улады пачынаецца са шлюбу дачкі князя Крока Лібушы з чалавекам простага роду Пржэмыслам23. Шэраг міфічных легендаў аб шлюбных пачатках пануючых дынастый і ролі жанчыны ў гэтых сувязях з тэрыторыі Даніі, Фрыгіі, Ірландыі прыводзіць у сваёй працы Яцек Банашкевіч 24.

З вяртаннем па волі Уладзіміра Кіеўскага ў Полацк Рагнеды са сваім сынам Ізяславам хутчэй за ўсё спынілася панаванне Ноўгарада (чытай Кіева) над Полатчынай. На пэўны час толькі вобласці Віцебск і Усвяты былі адарваныя ад Полацкай зямлі. Палачане аб гэтым заўсёды памяталі. І ў 1021 г. Брачыслаў са сваім войскам нападае на Ноўгарад, захоплівае палон і багацці. Па дарозе да дому на рацэ Судаміры яго дагнаў Яраслаў і перамог. Аднак перамога была фармальнай. Яна дазволіла Яраславу прымусіць Брачыслава да падпісання пагаднення аб міры. А ў падмацаванне сваіх намераў бачыць полацкага князя хаўруснікам Яраслаў вяртае Полацку ягоныя Віцебск і Усвяты25.

Канчаткова дзяржаўныя межы паміж Полацкам і Ноўгарадам усталёўваюцца пры Усяславе Брачыславічы ў другой палове ХІ ст. і ініцыятарам ў гэтай барацьбе выступаў Полацк26. Яшчэ праз 100 год у 1178 г. наўгародцы памяталі аб полацкім князі Усяславе і яго паспяховых паходах: “Мьстислав (Расціславіч – Г.С.)... и на весноу съдоума с моужи своими поиде на Полтьскъ, на зятя на своего на Всеслава. Ходилъ бо бяше дедъ его на Новъгородъ и взялъ ерусалимъ церковныи и сосоуды слоужебные и погостъ одинъ завелъ за Полтескъ. Мьстиславъ же все то хотя оправити Новгородьскоую волость и обидоу”27.

На працягу ХІІ ст. полацка-наўгародскія адносіны абвастраліся толькі некалькі разоў, што зафіксавана ў летапісах пад 1137 г., 1167-1169 гг., 1181 г., 1185 г. і 1198 г.28 Астатні час узаемаадносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам былі пераважна мірныя і карысныя для кожнага з іх, якія, магчыма, замацоўваліся міждзяржаўнымі дамовамі, як, напрыклад, у 1191 г.: “Въ то же лето ходи князь Ярослав на Лукы, позванъ полотьскою княжьею и полоцяны и поя съ собою новъгородьць передьнюю дружину; и съняшася на рубежи и положиша межи собою любъвь, яко на зиму всемъ сънятися любо на Литву, любо на Чюдь; и приде князь Новугороду Ярославъ одаренъ”29. Альбо ў 1239 г., калі Ноўгарад знайшоў сабе хаўрусніка у барацьбе супраць немцаў, шведаў і мангола-татарскай пагрозы праз шлюб Аляксандра Яраславіча, будучага Неўскага, з дачкой полацкага князя Брачыслава30.

У прапанаванай тэме яшчэ ёсць адзін вельмі важны аспект – метадалагічны. Галоўная праблема беларускіх медыявістаў - адсутнасць дастатковай колькасці крыніц. Да пачатку ХІІІ ст. увогуле невядомыя аўтэнтычныя крыніцы, якія бы паходзілі з беларускіх земляў. Нашыя гісторыкі вымушаны рабіць свае гістарычныя рэканструкцыі мінуўшчыны абапіраючыся на фрагментарныя, тэндэнцыйныя, а часам і сфальшаваныя звесткі з суседніх палітычных цэнтраў. Беларускія даследчыкі вымушаны выкарыстоўваць шырока археалагічныя і лінгвістычныя матэрыялы, а таксама ўдасканальваць метадычны і метадалагічны арсенал. Адным з важнейшых метадаў сучаснай гістарычнай навукі, асабліва адносна беларускіх земляў у сярэднявеччы, з*яўляецца параўнальна-тыпалагічны. Дзякуючы ўнікальнай захаванасці культурных напластаванняў старажытнага Ноўгарада, стратыграфічнай і храналагічнай (на падставе даволі дакладных дэндрахраналагічных дадзеных) распрацаванасці большай катэгорыі рэчаў штодзённага побыту насельніцтва сярэднявечнага горада, ён даўна выкарыстоўваецца як эталон для вывучэння іншых населеных пунктаў Усходняй Еўропы. Выяўленая новая катэгорыя гістарычных крыніцаў – берасцяныя граматы - разам з наўгародскім летапісаннем неверагодна пашырыла ўяўленні сучасных даследчыкаў аб сярэднявечным насельніцтве Ноўгарада і ваколіц. Сёння ўжо існуе багатая гістарыяграфічная спадчына па разнастайных палітычных, сацыяльна-эканамічных, культурна-рэлігійных праблемах Ноўгарада. Усё вышэйпералічанае з*яўляецца важным элементам для спробаў канструявання сярэднявечнай мінуўшчыны беднай на крыніцы Беларусі. Менавіта параўнанне з наўгародскімі працэсамі і структурамі трэба лічыць першасным для пошукаў аналогій, выяўлення агульнага і асаблівага ў гісторыі беларускага народа ў ІХ – ХІІІ стст.

Гэта вельмі добра можна праілюстраваць на прыкладзе гісторыі стварэння сацыяльна-палітычнай структуры Ноўгарада ў акрэслены час, у пэўным сэнсе экстрапалючы яго на Полацк. На думку расійскіх даследчыкаў І.Фраянава і А.Дварнічэнкі, ўжо ў першыя дзесяцігоддзі ХІ ст. Ноўгарад выступае даволі кансалідаванай сацыяльнай арганізацыяй, у якой яскрава прасочваецца веча як супрацьвага князю з тэндэнцыяй накіроўваць дзейнасць апошняга31. Выгнанне князёў, якія накіроўваліся з Кіева ў Ноўгарад у другой палове ХІ ст. робіцца распаўсюджанай з*явай. Гэта было значнае заваяванне наўгародцаў у барацьбе за сваё вызваленне ад улады кіеўскіх князёў. Фактар барацьбы за незалежнасць ад Кіева адбіўся на фармаванні наўгародскай дзяржаўнай адзінкі, на характары дзейнасці грамадскіх сілаў, спрыяў аб*яднанню іх, што са свайго боку зменшала ўнутраную напружанасць паміж наўгародцамі, а гэта запавольвала працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў тутэйшым грамадстве32. Яшчэ больш кансалідаваным было грамадства Полацкага княства ў гэтыя часы. Менавіта дзякуючы агульнанароднай падтрымцы, змог доўгія гады супрацьстаяць паўднёварускім князям Яраславічам Усяслаў Брачыславіч. Адзінства жыхароў Полатчыны дазволіла вытрымаць цяжкія гады кіеўскай акупацыі ў 1129-1132/35 гг., калі Мсціслаў Уладзіміравіч выслаў большасць полацкіх князёў у Візантыю.

На працягу больш за 100 гадоў (да 30-х гадоў ХІІ ст.) у Наўгародскай зямлі складваецца сістэма кіравання, характэрная для дзяржаўных утварэнняў Усходняй Еўропы: веча, князь, пасаднік, тысяцкі. Яшчэ раз паўтарымся, што гэтая сістэма фармавалася ў зацятай барацьбе з Кіевам. У гэтай барацьбе выспяваў і другі значны сацыяльна-палітычны інстытут раннесярэднявечнай дзяржавы – народнае апалчэнне. На мяжы Х-ХІ стст. адбываецца пераход ад пляменнага апалчэння да дзяржаўнага, якое ўжо будуецца па тэрытарыяльным прынцыпе, а ў летапісах фігуруе пад імем “новгородцы”33. Менавіта народнае апалчэнне ўяўлялі сабою таксама “палачане” кіеўскіх і наўгародскіх летапісаў, якія баранілі сваю зямлю і ўдзельнічалі ў захопніцкіх паходах на суседнія тэрыторыі.

І апошняе. Сёння кожны ведае, што Ноўгарад у першую чаргу знакаміты сваім дэмакратычным грамадскім ладам, праяўленнем якога быў народны сход – веча. У савецкай гістарыяграфіі прынята меркаванне аб вечы як органе ўлады прывілеяванага класа баяраў і купцоў, якія прыціскалі ніжэйшыя гарадскія слаі, што прыводзіла да класавых супрацьстаянняў ў гарадах Усходняй Еўропы ХІ-ХІІІ стст.34 Мы падзяляем супрацьлеглы погляд, выказаны І.Фраянавым35. Ён лічыць, што веча ў ХІ-ХІІІ стст. з*яўлялася органам народнага кіравання, важнай складовай часткай сацыяльна-палітычнага механізма тагачаснага грамадства на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Гэта народны сход з актыўным удзелам, а часам і пад кіраваннем (а не панаваннем) знаці (князя, царкоўных іерархаў, баяраў і багатых купцоў), з даволі значнымі фунцкцыямі. У кампітэнцыі вечавых сходаў знаходзіліся пытанні вайны і міра, распараджэнне княжаскім сталом, змена неадпаведнай адміністрацыі, фінансавыя, фіскальныя і зямельныя пытанні сваіх тэрыторый, абмеркаванне законаў.

Наўгародскае веча найбольш даследаванае сярод іншых на тэрыторыі Усходняй Еўропы36. Менавіта параўнанне з ім дазваляе даследчыкам глыбей пазнаць прыроду, сацыяльныя сілы, дзейнасць і функцыі полацкага веча. А яно лічылася сярод сучаснікаў адным са старэйшых37 і вельмі актыўна праявіла сябе, асабліва ў сярэдзіне ХІІ ст38.

1 «Разгром Новгорода стал важной вехой в процессе формирования имперской политики России. Естественным продолжением внешних завоевательных войн стала политика прямого грабежа собственного населения» (с.101). «Гибель вечевой Новгородской республики явилась следствием не вырождения её политической культуры, а грубого насилия извне – московского завоевания» (с.153). «Русское государство, насильственными средствами завершившее объединение великорусских земель, в средние века превратилось в империю – Московское царство, политика которого приобрела чётко выраженный имперский характер» (с.154). Такімі словамі характарызаваў Маскоўскую дзяржаву буйны спецыяліст па гісторыі Расіі XVI-XVII ст. праф. Руслан Скрыннікаў (Скрынников Р.Г. Трагедия Новгорода. М.,1994).

2 Зализняк А.А. Древненовгородский диалект. М., 1995. С.4-5.

3 Новосельцев А.П. Образование Древнерусского государства и первый его правитель // Вопросы истории. 1991. № 2-3. С.10-13.

4 Повесть временных лет. М., 1950. Ч. І. С.11 (далей – ПВЛ).

5 Булкин Вал. А., Булкин Вас. А. Древний Полоцк: у истоков культуры // Проблемы археологии. Выпуск третий. Памятники древнего и средневекового искусства. СПб., 1994. С.162-163.

6 Фроянов И.Я., Дворниченко А.Ю. Города-государства Древней Руси. Л., 1988. С.157, 196; Семянчук Г. Полацкая зямля ў сістэме палітычных адносін Усходняй Еўропы ІХ – ХІ стст. // Беларусіка-Albaruthenica. Вып. 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыянальнага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч.2. Мн., 1997. С. 10-15.

7 ПВЛ. Ч.1. С. 159; Полное собрание русских летописей. Т.1. – Лаврентьевская летопись. М.-Л., 1962. Т.1. Стлб.297-299 (далей – ПСРЛ).

8 Новгородская І летопись младшего и старшего извода. М., - Л., 1950. С.32, 33, 220, 221.

9 Беляев И.Д. История Полотска или Северо-Западной Руси от древнейших времён до Люблинской унии. М., 1872; Данилевич В.Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896; Полоцкий князь Всеслав и его время // Полоцко-Витебская старина. Вып. 2, 1912. Вып.3, 1916; Насонов А.Н. «Русская земля» и образование территории Древнерусского государства. М., 1951; Алексеев Л.В. Полоцкая земля (очерки истории Северной Белоруссии) в ІХ – ХІІІ вв. М., 1966; Куза А.В. Новгородская земля // Древнерусские княжества Х-ХІІІ вв. М., 1975; Андреев В.Ф. Северный страж Руси. Л., 1989; Ерамаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Мн., 1990; Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. Очерки истории государственности, социальной и политической борьбы конца ІХ – начала ХІІІ столетия. СПб., 1992.

10 Новгородская І летопись младшего и старшего извода. М., - Л., 1950.

11 ПВЛ. Ч. І. С. 18.

12 Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. С.88-89.

13 Новгородская І летопись младшего и старшего извода. М., - Л., 1950. С. 17.

14 ПСРЛ. Т.IV. Пг., 1915. С. 11; Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. С.90.

15 ПВЛ. Ч.І, С.54; ПСРЛ. Т.1. Стлб.299-300.

16 Насонов А.Н. «Русская земля». С. 146; Алексеев Л.В. Полоцкая земля //Древнерусские княжества Х – ХІІІ вв. М., 1975. С. 217; Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. С.134.

17 Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. С.134, 135.

18 Праведзенныя Георгіям Штыхавым у Полацку археалагічныя даследаванні выявілі выразныя сляды пажару і знішчэнняў другой паловы Х ст. Больш таго, раскопкі паказалі, што знішчанае ўмацаванае паселішча на беразе Палаты, ужо не адраджалася, а паступова пераносілася на правы бераг Заходняй Дзвіны, у месцы ўпадзення ў яе Палаты. (Штыхаў Г.В. Пытанні гістарычнай тапаграфіі Полацка // Весці АН БССР. 1963, № 2. С.63-72; ён жа. Древний Полоцк ІХ-ХІІІ вв. Мн., 1976).

19 Татищев В.Н. История Российская. Т.ІІ. С.54.

20 ПВЛ. Ч.1. С.40; Новгородская первая опись старшего и младшего изводов. С.110.

21 ПВЛ, ч.1, с.55-56.

22 Фрэзер Джэймс Дж. Золотая ветвь: Исследования магии и религии, Москва 1983, с.253-270; Пропп В.Я. Исторические корни волшебной сказки, Ленинград 1986, с.27-30.

23 Kosmas z Pragi. Kronika Czechów, Warszawa 1968, s.98-103.

24J.Banaszkiewicz. Podanie o Piaście i Popielu. Studium porównawcze nad wсzesnośriedniowiecznymi tradycjami dynastycznymi, Warszawa 1986, s.62-74.

25 ПВЛ. Ч.1. С.99; ПСРЛ. М., 1962. Т.1. Слуп. 63; ПСРЛ. М., 1965. Т.ІХ-Х. С.77.

26 Семянчук Генадзь. Фарміраванне і развіццё тэрыторыі Полацкай зямлі ў ІХ – ХІ стст. (этапы, агульнае і сваеасаблівае) // Europa Orientalis. Polska i jej wschodni sąsiedzi od średniowiecza po współczesność. Studia i materiały ofiarowane prof. Stanisławowi Alexsandrowiczowi w 65 rocznicę urodzin.Toruń,1996. S.35-52; ён жа. Княства Усяслава Брачыславіча Чарадзея // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі (матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, 21-23 красавіка 1997 г.). Полацк, 1998. С.287, 289.

27 ПСРЛ, М., 1962. Т.2. Слуп. 608.

28 Новгородская І летопись. С.25, 32, 33, 37, 38, 44.

29 Новгородская І летопись. С.40.

30 Новгородская І летопись. С.77.

31 Фроянов И.Я., Дворниченко А.Ю. Города-государства Древней Руси. С.158.

32 Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. С.167-172, 182-185.

33 Фроянов И.Я., Дворниченко А.Ю. Города-государства Древней Руси. С.168.

34 Юшков С.В. Общественно-политический строй и право Киевского государства. М., 1949; Тихомиров М.Н. Древнерусские города. М., 1956. С.217-225; Пашуто В.Т. Черты политического строя древней Руси // Новосельцев А.П., Шушарин В.П., Щапов Я.Н., Пашуто В.Т., Черепнин Л.В. Древнерусское государство и его международное значение М., 1965. С.24-34; Янин В.Л. Проблемы социальной организации Новгородской республики // История СССР. 1970. № 1; Толочко П.П. Вече и народные движения в Киеве // Исследования по истории славянских и балканских народов. М., 1972. С.125-143.

35 Фроянов И.Я. Киевская Русь: Очерки социально-политической истории. Л., 1980. С.180-183; Фроянов И.Я., Дворниченко А.Ю. Города-государства Древней Руси. С.187.

36 Соловьев С.М. Об отношениях Новгорода к великим князьм. М., 1846; Сергеевич В.И. Вече и князь. СПб, 1867; Янин В.Л. Новгородские посадники. М., 1962; Янин В.Л. Проблемы социальной организации Новгородской республики // История СССР. 1970. № 1; Янин В.Л., Алешковский М.Х. Происхождение Новгорода (к постановке проблемы) // История СССР. 1971. № 2; Подвигина Н.Л. Очерки социально-экономической и политической истории Новгорода Великого в ХІІ-ХІІІ вв. М., 1976; Андреев В.Ф. О социальном составе Новгородского веча // Генезис и развитие Феодализма в России: Проблемы истории города. Л., 1988. С.70-80; Фроянов И.Я., Дворниченко А.Ю. Города-государства Древней Руси. Л. 1988. С.157-196; Фроянов И.Я. Мятежный Новгород. Очерки истории государственности, социальной и политической борьбы конца ІХ – начала ХІІІ столетия. СПб., 1992.

37 У Лаўрэнцьеўскім летапісу пад 1176 г. паведамляецца: «Новгородци бо изначала и Смолняне, и Кыяне, и Полочане, и вся власти якож на думу на веча сходятся; на что же стареишии сдумають, на томь же пригороди стануть». – ПСРЛ. Т.1. слуп.377-378.

38 ПСРЛ. Т.2. Слуп. 445-446 (1151 г.); слуп. 493-496 (1159 г.).



Скачать документ

Похожие документы:

  1. 1. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. Галоўныя перыяды этнічнай гісторыі Б

    Документ
    Этнас –этнічная супольнасць людзей, якая складалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.

Другие похожие документы..