Поиск

Полнотекстовый поиск:
Где искать:
везде
только в названии
только в тексте
Выводить:
описание
слова в тексте
только заголовок

Рекомендуем ознакомиться

'Документ'
Методичні вказівки до виконання контрольної роботи по курсу "Статистика" для студентів заочної форми навчання спеціальності " Банківсь...полностью>>
'Статья'
Статья 1. Внести в Закон Российской Федерации "О занятости населения в Российской Федерации" (Ведомости Съезда народных депутатов РСФСР и В...полностью>>
'Документ'
Приглашаем детей и взрослых посетить резиденцию Деда Мороза в Беловежской Пуще - сказочный заповедник, где атмосфера тепла, радости и счастья создает...полностью>>
'Автореферат'
Защита диссертации состоится « » 2006 г, в часов на заседании диссертационного совета К. 212.254.02 по защите диссертаций на соискание ученой степени...полностью>>

Фальклорам многіх іншых еўрапейскіх народаў, у якіх амаль зніклі формы яго аўтэнтычнага бытавання яшчэ ў мінулыя эпохі, адраджаліся ж пераважна ў перапрацоўках

Главная > Документ
Сохрани ссылку в одной из сетей:

СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ

        1. Пазначыць правільныя адказы

У беларускую сямейна-абрадавую паэзію ўваходзяць:

а) радзінная паэзія

б) вясельная паэзія

в) народная драма

г) пахавальна-памінальныя галашэнні

д) духоўныя вершы

        1. Дадаць

  1. Самы поўны збор сямейна-абрадавай паэзіі беларусаў з запісаў

мінулага і сучаснага апублікаваны ў адпаведных тамах шматтомнай

серыі “__________________________________” , з _____________

году па _______________ год.

  1. Жанрава-відавую адметнасць беларускага песеннага фальклору

складаюць ________________________________ , якія ўваходзяць у

_____________________ , што лепш захаваўся ў беларусаў у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі народамі.

        1. Выбраць правільныя адказы

Традыцыйныя забароны, якія існавалі ў народзе для аховы дзіцяці ад усяго негатыўнага ў яго жыцці, сістэматызуюцца па наступных функцыянальна-семантычных групах:

а) забароны цяжарнай жанчыне дзеянняў, якія могуць пашкодзіць

знешняму выгляду дзіцяці або выклікаць хваробу;

б) шэраг дзеянняў цяжарнай жанчыны і яе мужа, каб нарадзілася

дзіця пажаданага полу;

в) забароны пэўных дзеянняў мужу парадзіхі у час родаў, якія

могуць перашкодзіць дадзенаму працэсу;

г) засцярогі, прызначаныя прадухіліць дрэнныя паводзіны дзіцяці ў

будучым і непажаданыя для яго рысы характару;

д) забароны дзеянняў, ад якіх залежыць лёс нованароджанага

(няшчасце, беднасць, галеча і інш.).

        1. Дадаць

Па эстэтычна-функцыянальнаму прынцыпу хрэсьбінныя песні класіфікуюцца на _________________________________ ,

________________________ , ___________________________ і

_____________________________ .

        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні і яе асноўную мэту

Паскарусенька ўбіралася,

У адном чобаце да й без пояса,

У руках нясець да пялёначкі.

Ідучы, яна Богу моліцца:

-- Апростай, Божа, да двух душачак:

Первую – нараждзёную,

А другую – хрышчоную.

А Кірылечка да бабусю прося:

-- Дам табе, мая Іванаўна,

Чвертачку проса,

Дзяржы маю Хрысціначку

За белыя ручачкі,

Не задавай ёй, бабусечка,

Вялікія мучачкі.

Дам табе, (мая Іванаўна),

Чвертку грэчкі,

Падзяржы (маю) Хрысціначку

Пад белыя плечкі.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.153)

        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні

Ой, кум у кумы пытае:

-- Ці ўжэ, кума, світае?

Кума мая, кумачка ты мая,

Чырвоная ягада ты мая!

-- Яшчэ, куме, не відно,

Хаваймосе пад радно.

(Federowski M. Lud białoruski. T. 6 S. 555)

        1. Вызначыць тып хрэсьбіннай песні

Ой, я ўчора сувячора

На радзінках была,

На радзінках была,

А сягоння ранюсенька

На хрысцінкі прыйшла,

На хрысцінкі прыйшла.

Добры людзі-суседзі

Упаілі мяне,

Упаілі мяне.

Пад вішанькай, пад чарэшанькай

Спаць паклалі мяне…

(Песні народных свят і абрадаў / Уклад. і рэдакцыя

Н. С. Гілевіча. Мн., 1974. – С.349)

        1. Вызначыць, якія прыпеўкі спяваліся а) выключна на хрэсьбінах, а якія і

б) на іншых застоллях

  1. А кумок, галубок,

Чыні сваю волю.

Ой, пойдзем гайдучка

Да ўдваіх з табою.

  1. Як жа кумы не любіць,

Кеды кума ладна.

На ёй сукня, як на пані,

Панчошка едвабна.

  1. Кума мая харошая

Харашо скакала,

Як у маём свіроначку

Гарэлка стаяла.

  1. А чарачка крышталёвенькая,

Ды чаму яна не поўненькая?

Ці ты, чарачка, пабітая,

Ці ты поўна не налітая?

  1. А хто п’е, таму налівайце,

А хто не п’е, таму не давайце.

А хто п’е, чалавек добры,

А хто не п’е, таму век доўгі.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.240, 639-640)

а) хрэсьбінныя: ____________ ; б) у любым застоллі: __________

        1. Вызначыць з прыказак і прымавак уласна хрэсьбінныя

а) Што гадок, то і ядок.

б) Прыглядайце гасцей, каб хадзілі часцей.

в) Што гадок, то і сынок.

г) Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

д) Хто кумы не цалаваў, той і слодычу не знаў.

е) Радзіма – матка, чужына – мачыха.

ж) Ехаў дахаты, а трапіў да кумы.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.648-650)

        1. Абвесці ў кружок правільны адказ

Традыцыйнымі персанажамі беларускай хрэсьбіннай паэзіі з’яўляюцца

а) парадзіха

б) бацька нованароджанага

в) поп

г) бабка-павітуха

д) вясёлая суседка

е) кум

ж) бусел

з) кума

        1. Уставіць правільныя словы ў тэксты азначэнняў

а) Вядучым прыёмам і асноўным арганізуючым прынцыпам пабудовы

песенных тэкстаў беларускай радзіннай паэзіі з’яўляецца:

______________________ як вядучы кампазіцыйны прыём раскрыцця

характару лірычнага героя, унутранага зместу твора і ______________

і як асноўны прынцып кампазіцыйнага ладу песні.

б) Уласцівы беларускай радзіннай паэзіі і кампазіцыйны прыём

_________________________ -- зліццё некалькіх (часцей дзвюх) песень

або іх асобных частак, карцін.

в) У пераважнай большасці _____________________ будуецца

на __________________________ славесна-музычных тэкстаў.

г) Існуе два віды песенных _______________________ :

творчыя і механічныя. _________________________ беларускіх

радзінных песень часцей за ўсё _______________________ .

д) _____________________ з’яўляецца асноўным унутрана арганізуючым

прынцыпам пабудовы народнай лірыкі. ___________________ -- гэта

прынцып адзіны для паэтычнага і музычнага бакоў песні. Ён мае адно

паходжанне, якое звязана са з’явай рытму. _____________________

у народнай паэзіі – гэта перш за ўсё з’ява музычна-рытмічная. Менавіта

рытмам, інтанаваннем, музычна-рытмічным пачаткам абумоўлена

страфічная будова песеннага тэксту.

е) Паўтор канца аднаго радка (слова або некалькіх слоў) у пачатку

другога называецца ______________________ .

ж) Адна з найбольш характэрных рыс кампазіцыі беларускіх хрэсьбінных

песень -- _______________________ -- пастаяннае нагнятанне

літаральна паўтараючыхся аднатыпных анафар, эпіфар, эпітэтаў,

сінонімаў, а таксама вялікай колькасці саюзаў, прыназоўнікаў,

выклічнікаў-выгукаў і па вертыкалі, і па гарызанталі.

з) Унутраная рыфма – інакш ______________________ -- інтанацыйна

зладжаныя паўторы сугуччаў асобных слоў ці іх частак унутры радка

або некалькіх радкоў – найвышэйшае выяўленне гукавой гармоніі

жывой роднай мовы.

        1. Вызначыць, які характар маюць зачыны-паралелізмы у наступных

хрэсьбінных песнях: фармальна-стурктурны ці змястоўны?

За гарою яліначка,

А ў гародзе расце жыта.

Знатна тая жонка ў мужа,

Каторая дый не біта.

За гарою яліначка,

А ў гародзе расце жыта.

Знатная тая жонка ў мужа,

Каторая штодзень біта.

Яна сядзіць у радочку,

Як вішанька ў садочку.

Яна сядзіць, размаўляе,

Як вішанька, расцвітае.

Яна сядзіць у радочку,

Як чарнічанька ў барочку.

Яна сядзіць і ўздыхае,

Як чарнічанька, усыхае.

(Радзінная паэзія. Мн., 1971. – С.544)

        1. Назавіце пяць асноўных народных гульняў, якія спрыялі знаёмству хлопцаў і дзяўчат

1. “___________________________”

2. “___________________________”

3. “___________________________”

4. “___________________________”

5. “___________________________”

        1. Назавіце тры асноўныя этапы беларускай шлюбнай абраднасці

1. _____________________________

2. _____________________________

3. _____________________________

        1. Дадаць

  1. Адным з важнейшых абрадаў перадвясельнага этапу з’яўляецца

____________________________ .

  1. Найбольш спрыяльны для шлюбаў паводле ўяўленняў нашых продкаў

лічыўся час паміж _______________________ і ___________________ ,

а таксама ад ____________________ да _____________________ .

3) У некаторых месцах Беларусі сватанне нявесты аб’ядноўвалася з

_____________________ , у другіх -- __________________ спалучалася

з ___________________ , у трэціх ___________________ папярэднічалі

___________________ , якія адбываліся напярэдадні вяселля, у

чацвертых -- ____________ і ___________ называліся адпаведна малой

гарэлкай і вялікай гарэлкай, у пятых __________________ называліся

амаль усе перадвясельныя абрады, у шостых _____________________

называлі блаславенне жаніха і нявесты перад вянчаннем і інш.

        1. Абвесці кружочкам правільны адказ

Аўтарам працы “Люд беларускі. Вяселле” з’яўляецца

а) П. В. Шейн

б) Я. Саламевіч

в) М. Федароўскі

г) М. Ф. Сумцоў

        1. Выбраць правільныя адказы

Зыходзячы з функцыянальнага і эстэтычнага прынцыпаў у беларускай

вясельнай паэзіі вылучаюца:

а) рытуальныя песні

б) рытуальна-заклінальныя песні

в) велічальныя песні

г) сатырыка-гумарыстычныя песні

д) прыпеўкі

е) прыгаворкі

ж) плачы-галашэнні

з) тосты-зычэнні

        1. Абвесці кружочкам правільныя адказы

Абавязковыя ўдзельнікі “сватоў”:

а) жаніх

б) бацька жаніха

в) сват

г) нявеста

д) суседзі

е) маці нявесты

ж) бабуля нявесты

з) бацька нявесты

і) хросныя бацькі жаніха

к) хросныя бацькі нявесты

        1. Выбраць правільны адказ

Якая расліна павінна быць абавязковым атрыбутам вяселля, вяночкам на

галаве маладой і летам, і восенню, і зімой?

  1. ружа

  2. мята

  3. рута

  4. каліна

  5. лілея

  6. васілёк

        1. Вызначыць правільную паслядоўнасць правядзення розных этапаў

вясельнага абраду ў большасці рэгіёнаў Беларусі

 Заручыны  Вясельнае дрэва

 Даведкі  Суборная субота

 Пасад  Запросіны

 Каравай  Прыезд дружыны маладога да маладой

 Завіванне  Вясельнае застолле

 Камора  Выпраўленне маладых да шлюбу

 Пасаг  Вясельныя музыканты

 Дарэнне маладым  Пераезд да маладога

 Пярэзвы  Шлюб

 Выгледзіны  Выпрабаванне здольнасцей і характару маладой

 Сватанне  “Цыганы”

 Запоіны  Падзел каравая

 Агледзіны

        1. Вызначыць адпаведнасць

Асноўныя часткі вясельных абрадавых дзеянняў

Абрадавыя дзеянні

1) Прадвясельная частка абрадавых

А) Сватанне

дзеянняў

Б) Вясельнае дрэва

2) Уласнавясельная частка

В) Заручыны

абрадавых дзеянняў

Г) Пасад

3) Паслявясельная частка

Д) Шлюб

абрадавых дзеянняў

Е) Пярэзвы

Ж) Камора

З) Каравай

І) “Цыганы”

Адказы: 1 ______________ , 2 _________________ , 3 _______________ .

        1. Выбраць правільны адказ

Вясельны каравай выраблялі:

  1. круглай формы

  2. прамавугольнай формы

  3. цыліндрычнай формы

  4. авальнай формы

  5. любой формы, па жаданню каравайніц

        1. Дадаць

Даследчык М. Ф. Сумцоў вызначыў чатыры рэлігійна-міфічныя і бытавыя асаблівасці каравая: 1) каравай як прадмет _________________________ , 2) каравай, як сімвал _______________________

  1. каравай, як сімвал ________________________

  2. каравай, як сімвал __________________________ .

        1. Вызначыць, якія з прыведзеных песень з’ўляюцца каравайнымі

  1. Да ляцеў гарнастай цераз сад,

Пусціў пер’ечка на ўвесь сад.

Ды бярыце, дзевачкі, пер’ечкі,

Да віце маладой Марынкі елечкі.

Не йдзіце, маладзіцы, к нам елачкі віці,

Саўём жа мы самі з яснымі сакаламі,

З чорнымі галачкамі, з краснымі панечкамі!

(Е. Р. Раманаў. Беларускі зборнік. Вып. 8 С. 452-461)

2) Расці, каравай, вышэй печы

Крамяное, крамяное,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Расці, караваю, вышай вішні

Зеляное, зеляное,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Расці, караваю, вышай каліны

Чырвонае, чырвонае,

Вышай Марыські маладое.

Расці, караваю, вышай вярбы

Залатое, залатое,

Вышай Марыські маладое, маладое.

Наш каравай на аўсе, на аўсе,

Каб мы весяліліся ўсе…

(М. Федароўскі. Люд беларускі. Вяселле. С.35)

3) Ты матка старая,

Што на печы ляжала,

Злазь цяпер з печы,

Прастуй свае плечы.

Будзеш рана ўставаці,

Не маеш каго пабуджаці.

Ідзі па муку пшанічную,

Па красату дзявічную.

Дзявоцкая краса –

На галоўцы краса –

На галоўцы каса

І руцвяны вяночак

Маладых нашых дзявочак,

Каб яны вянкоў шанавалі,

Сваю красату хавалі.

(М. Федароўскі. Люд беларускі. Вяселле. С.28)

4) – Караваю мой румяны,

Ці богі цябе малявалі?

– Малявалі мяне жонушкі,

А качалі мяне дзевачкі,

А харошыя ўчынялі,

А прыгожыя мясілі,

А багатыя качалі.

– Расці, расці, каравай,

Выша князя маладога.

– Дайце мне пасажок падпірацца,

А да клеці дабірацца.

А рагат я, багат …

(П. В. Шэйн Беларускія народныя песні. С.341)

        1. Выбраць правілы адказ

Аўтарам кнігі “Хлеб в обрядах и песнях” з’яўляецца

а) П. Г. Багатыроў

б) М. С. Кашуба

в) М. Ф. Сумцоў

г) П. В. Шэйн

        1. Дадаць

Вясельны стаўбавы рытуал найбольш поўна вывучаў даследчык

______________________ . Ён вылучыў два варыянты беларускага вясельнага рытуалу: ___________________ і ____________________ .

Рэшткі стаўбавага рытуалу захоўваліся толькі на __________ і _________ і часткова сумежных з імі раёнах у XIX ст.

        1. Вызначыць з прыведзеных песень, якая з’ўляецца стаўбавой, а

якая -- каравайнай.



Скачать документ

Похожие документы:

  1. Тарскі курс лекцый “славянская міфалогія” Электронная версія

    Документ
    “Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.
  2. Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні

    Документ
    9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.
  3. Раздзел I.  Старажытнае грамадства на тэрыторыі беларусі. Фарміраванне этнічных супольнасцей

    Документ
    РАЗДЗЕЛ I.  СТАРАЖЫТНАЕ ГРАМАДСТВА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ ЭТНІЧНЫХ СУПОЛЬНАСЦЕЙ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН(ад старажытных часоў – да другой паловы ХІІІ ст.
  4. Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі

    Документ
    Дапаможнік прысвечаны гісторыі культуры Беларусі, яе асноўным гістарычным этапам. Выданне мае сваёй мэтай дапамагчы студэнтам засвоіць нацыянальна-культурную спадчыну беларускага народа, яе здабыткі і праблемы.
  5. Курс лекцый удк 398 (476) (042. 4) Рэкамендавана да друку вучоным саветам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі І фальклору імя К. Крапівы

    Документ
    Дэфініцыя тэрміна "фальклор" (англійскае слова {folklore - народная мудрасць) у славянскай фалькларыстыцы атаясамліваецца з тэрмінам "вусна-паэтычная народная творчасць".

Другие похожие документы..